Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2016.05.06 0
Нядаўна ў выдавецтве "Беларусь" быў выдадзены альбом са здымкамі помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва са збораў Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, сабраных у 1990-2000-х гадах у пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнах. Неўзабаве альбом можна будзе набыць у кнігарнях. А ўсе, хто хоча азнаёміцца з калекцыяй, могуць наведаць выставу ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 1/2).