Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2016.05.24 0
Выява мае ілюстрацыйны характар.
З лютага 2016 г. ТБМ дасылае лісты ў сеткі гіпермаркетаў з прапановай абслугоўваць і па-беларуску (як мінімум, адкрыць хаця б па адной касе, дзе абслугоўвалі б па-беларуску). Кіраўніцтва некаторых сетак прапанову прымае да ведама і рэкамендуе мяняць заканадаўства, звяртаючыся ў орган, які ажыццяўляе рэгуляванне гандлю ў Рэспубліцы Беларусь. Відаць, многія ў Беларусі лічаць, што за ініцыятыву могуць і пакараць. Іншыя адказваюць, што гандлёвая арганізацыя мае права выкарыстоўваць толькі адну мову, бо нібы заканадаўства дазваляе. Некаторыя спасылаюцца на рэферэндум 1995 г. і перапіс 2009 г., маўляў паводле якога "70% апытаных ужываюць у паўсядзённым жыцці рускую мову, менавіта таму абслугоўванне пакупнікоў ... вядзецца пераважна на рускай мове". Паглядзім, якія адказы мы атрымаем ад іншых сетак.