Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У Мінску будзе вуліца імя Ніла Гілевіча!

2016.04.22 3

ТБМ на прапанову надаць адной з вуліц г. Мінска імя Ніла Гілевіча атрымала адказ з Мінгарвыканкама. У адказе паведамляецца, што імя Ніла Гілевіча ўключана ў пералік імёнаў знакамітых дзеячаў краіны і будзе ўлічана камісіяй па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска пры прысваенні найменняў састаўным часткам горада.

Каментары

Госць 2016-04-23 21:06:00

Зусім не факт, што ў "Мінску будзе вуліца імя Ніла Гілевіча!" Вам прыслалі чарговую адпіску, як на прапанову з вуліцай Касцюшкі, а вы і цешыцеся, бы дзеці.

Госць 2016-04-25 15:19:55

Ага, лепш быць дарослым "рэалістам", які нічога не хоча, чым гучным упартым малым, актыўным і настойлівым)))) Відаць, на гэтым жа гісторыя не скончыцца, яшчэ будуць дасылацца лісты

Госць 2016-04-28 09:00:48

Лепш быць дарослым упартым рэалістам :)) Для пачатку паспрабуйце давесці да ладу справу з вул. Касцюшкі, там усё ж звыш 3000 подпісаў было сабрана.


← вярнуцца ў навіны