Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Плаціць падаткі цяпер можна і па-беларуску!

2016.04.20 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар.

На беларускую мову бланк падатковай дэкларацыі для ІП, якія вядуць бухгалтэрыю па спрошчанай сістэме падаткаабкладання ("УСН"), пераклаў неабыякавы індывідуальны прадпрымальнік Раман. Прапануем спампаваць бланк тут.

Сам перакладчык каментуе сваю ініцыятыву так: "Зараз ідзе гарачая пара выплаты падаткаў. Ёсць вядомая праблема адсутнасці бланкаў дакументаў для падатковых дэкларацый. Па-першае, адсутнічае адзіны стандарт нават для рускай мовы, хоць афіцыйны вэб-партал nalog.gov.by прапануе спампаваць файлы для праграм пакета Microsoft Office, і ўвесь час гэтыя файлы могуць адрознівацца, бо гэтыя файлы ідуць з камерцыйнага прадукта "КонсультантПлюс", а па-другое, само міністэрства можа змяняць фармат падатковай дэкларацыі.

 
Я стараюся перакладаць падатковую дэкларацыю на беларускую мову і падаваць менавіта версію на беларускай мове. Гэта даволі тонкая праца, каб зрабіць пераклад і трэба выдаткоўваць час на гэта. Таму я хачу падзяліцца апошнім перакладам, і прадпрымальнікам гэта дазволіць ашчадзіць працоўны час і падаць дакумент на беларускай мове для подпісу падатковым інспектарам".

← вярнуцца ў навіны