Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У Гомелі распачаў працу гурток “Мова дзяцей”

2016.04.07 0

Першыя заняткі гуртка беларускай мовы для дзяцей адбыліся 2 красавіка. Па колькасці заявак было сфармавана тры групы рознага ўзросту: 4-5 год, 5-6 і 8-12. Малодшыя дзеткі ў гульнявой форме вывучалі лексіку па тэме вясны, рабілі аплікацыі птушак, танчылі, вывучалі назвы жывёлаў, старэйшыя знаёміліся з першымі плямёнамі Бларусі, малявалі, даведаліся пра Полацк, пашпарты дрыгавічоў ды Лявона Вольскага.

Арганізатарам з’яўляецца Таварыства беларускай мовы ў Гомелі, старшыня і каардынатар гуртка Алеся Аўласевіч.

Больш інфармацыі на сайце kli4nik.info.


← вярнуцца ў навіны