Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Створаны аргкамітэт па святкаванні 100-х угодкаў БНР

2016.04.02 0

У канцы мінулага месяца, 26-27 сакавіка, у віленскім Доме правоў чалавека імя Барыса Звозскага Беларускі культурны цэнтр імя Якуба Коласа (Вільня) зладзіў святкаванне Дня Волі ў коле сяброў з Беларусі і Вільні. Сустрэча адбылася ў цёплай,амаль сямейнай атмасферы.

Былі зачытаны віншаванні ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы,замежных беларусаў, выслуханы паведамленні пра дзейнасць ТБК на працягу 25 гадоў са дня заснавання, праблемы, якія ўзніклі ў жыцці беларусаў Вільні.

Рэпартаж з мерапрыемства вёў рэдактар і вядучы перадачы "Тутэйшы час" на Літоўскім радыё Андрусь Старавойтаў.

Прысутнічалі прадстаўнікі ўладаў - галоўны спецыяліст Дэпартамента нацыянальных меншасцяў Раса Палюкене і сянюнас (стараста) Вяркяйскага раёна Вільні Вацлаў Гульбіновіч.

Сярод гасцей з Беларусі былі акадэмік Радзім Гарэцкі з жонкай Галінай, грамадскі дзеяч і перакладчык Лявон Баршчэўскі, старшыня ТБМ Алег Трусаў, першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім, кіраўнікі "Бацькаўшчыны" Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, рэжысёр-дакументаліст Вольга Мікалайчык і яе калега Алег Дашкевіч, прадпрымальнікі Вячка Піліпук і Мікола Люцко. Украінскую дыяспару прадстаўляў А. Кароўка. 

Віленскія гаспадары былі ў такім складзе - заснавальнік і шматгадовы кіраўнік ТБК, а цяпер кіраўнік Беларускага культурнага цэнтра імя Якуба Коласа Хведар Нюнька, настаўніца Віленскай беларускай гімназіі Леакадзія Мілаш, мастачка Крысціна Балаховіч, мастак і літаратар Алег Аблажэй, Валеры Радзюкевіч з жонкай Фаінай.

 

Злева направа: Хведар Нюнька, Леакадзія Мілаш, Радзім Гарэцкі, Галіна Гарэцкая, Марыя Міцкевіч

Гасцей цешылі сваімі спевамі вядомы бард Алесь Камоцкі і вучаніца Беларускай гімназіі Ксенія Мілаш. На жаль, не змог прысутнічаць Мікола Статкевіч, якога не выпусцілі з Беларусі памежныя службы.

Удзельнікі абмяркоўвалі становішча ў Беларусі напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў, моўную сітуацыю.

Так супала, што напярэдадні спадар Хведар Нюнька адзначыў сваё 88-годдзе, у сувязі з чым ён дачакаўся нямала цёплых словаў падтрымкі і пажаданняў усяго найлепшага ад прысутных.

Шкада, што візы і мяжа робяць падобныя сустрэчы такімі рэдкімі.

Алег Аблажэй

Чытай яшчэ па гэтай тэме: Дзень Волі ў Вільні: сяброўскія размовы, віншаванне ад “Бацькаўшчыны” і канцэрт Алеся Камоцкага (фота)

          З прамовы Хведара Нюнькі

За свабоду і незалежнасьць Беларусі змагаліся ды  гінулі і пазьнейшыя пакаленьні беларусаў.як у часе  апошняй вайны,  так і пасьля вайны. А на Беласточчыне забівалі толькі за тое што яны   беларусы.  Я сам быў сьведкам тых падзей калі ў заходняй Беларусі чырвонымі і белымі бандамі былі забітыя дзесяткі і сотні невіноўных беларусаў  толькі за тое, што прапаведалі і вучылі беларускай мове, культуры і гісторыі. Назаву толькі некалькі прозьвішчаў маіх знаёмых  забітых у 1942-1943 г.: студэнт з Варшавы Пётра Рандарэвіч, беларускія настаўнікі гімназіі, бацька і сын Язэп і Юры Клышэвічы, праваслаўны сьвятар-бацюшка і матушка Алехновічы,  і шмат, шмат другіх. Таму і мой пераезд на жытло у Вільню ня быў  прыпадковым. Аб гэтым трэба пісаць і памятаць, што шлях да незалежнасьці ня быў бязкроўным.

Магчымасьць захаваць незалежнасьць і свабоду разьвіцьця Беларусі зьявілася на пачатку дзевяностых гадоў ХХ стагодзьдзя, пасьля развалу савецкага строю, так як гэта выкарысталі нашы суседзі - ўсе Балтыйскія рэспублікі.

На жаль, выбар паміж заходнім сьветам і паўночнай Карэяй, мы выбралі апошні.

Беларусь пад кіраўніцтвам А. Лукашэнкі – гэта цесны саюз з Расеяй, ізаляцыя з дэмакратычнымі  краінамі, рэпрэсіі супроць беларускіх патрыётаў і ўсяго беларускага.

20 год кіраваньня А. Лукашэнкам палітыкай і жыцьцём беларусі  сталі згубнымі для культуры палітыкі і эканомікі краіны Беларуская мова – аснова нацыянальнай культуры, без веданьня якой у цывілізаваных краінах не атрымаеш грамадзянства, мова і школа выхоўвае нацыянальна сьведамых патрыётаў і абаронцаў сваёй краіны, а не манкуртаў, мова адрозьнівае нас ад другіх народаў, але стан  беларускай мовы сёньня горшы чым пры савецкім ладзе, нацыянальныя сімвалы зьліквідаваные. Рэпрэсіўная палітыка да ўсяго беларускага і дэмакратычнага, незаконные арышты і штрафы, цывілізаваны сьвет прызнаў А.Лукашэнку апошнім дыктатарам Эўропы.

Чаму не вучымся ў сваіх суседзяў - краінах Балтыі?

Эканоміка без новых інвестыцый і тэхналогій робіць беларускія тавары не канкурэнцыйнымі, што прыводзіць да безперспектыўнасьці такіх заводаў як МАЗ, трактарны і др. калі тысячы працоўных страцяць працу і выйдуць на вуліцы. А. Лукашэнка ўтрымлівае нерэнтабельныя калгасы, бо яны поўнасьцю пад яго кантролем, а ўласьнік- гаспадар быў бы незалежны і непадкантрольны.

Ня гледзячы на ўсё гэта, я веру што беларусы партыйные і непартыйные ў канцы канцоў абьеднаюцца і знойдуць свой шлях у лепшую будучыню , што прывядзе ў выніку перамогі да дабрабыту і дэмакратыі  нашай Беларусі. Прысутнасьць у жыцьці Беларусі  такіх людзей як  Мікалай Статкевіч, які яшчэ за савецкім часам прыяжджаў у Вільню, каб  наладзіць сувязь з Уладамі  і даць у друк яго заяву пра неабходнасьць арганізацыі ў беларусі свайго  войска

Ён таксама, ня гледзячы на цяжкія турэмныя ўмовы і карцэр не прынізіў гонар беларускага афіцэра і не папрасіў у дыктатара яму памілаваньня.

Нам бы больш такіх людзей, а перамога будзе.

Жыве Беларусь!


← вярнуцца ў навіны