Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Лідская гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

Справаздача аб дзейнасці Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ за 2014-2015 гады

2016.03.25 0

  Выява мае ілюстрацыйны характар.

 Справаздача

Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ

 імя Ф. Скарыны”

за час з 19.09.2014 г. па 31.12.2015 г.

Папярэдняя справаздача ахоплівала перыяд да 18 верасня 2014 г.

 

Колькасць сяброў, якія стаялі на ўліку ў Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” складае каля 60 чалавек

У гарадской арганізацыі дзейнічаюць суполкі:

- Паўднёвая (9 чал.);

- Цэнтральная (20 чал.);

- Слабадская (6 чал.);

- Паўночная (5 чал.);

- Раслякоўская (3 чал.);

- Маладзёжная (3 чал.);

- “Белтэксоптык” (5 чал.);

1 чал. - у Індустрыяльным або 4-ты ў Маладзёжную па месцы працы.

Стараннямі старшыні Лідскай арганізацыі ТБМ Лявона Анацкі 14 траўня 2015 года ўтворана новая суполка ТБМ - на Лідскай абутковай фабрыцы. ТБМ вяртаецца ў працоўныя калектывы. Старшыня суполкі Краўцоў Генадзь Сямёнавіч.

Панеслі і страты. 12 снежня 2014 года пайшоў з жыцця сябар Лідскай рады ТБМ Пятро Макарэвіч.

 

У 2011-2014 гадах Лідская гарадская арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” ўзаемадзейнічала з Бярозаўскай гарадской арганізацыяй ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”.

Пра ўзаемадзеянне з Лідскай арганізацыяй мы не гаворым, паколькі структурна мы частка гэтай арганізацыі.

Арганізацыя знаходзілася ў рэжыме дыялогу з органамі ўлады, у першую чаргу з аддзелам ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, аддзелам адукацыі, а таксама з іншымі ўладнымі структурамі. Старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” Станіслаў Суднік ўваходзіў у склад Каардынацыйнай рады палітычных партый і грамадскіх арганізацый пры Лідскім райвыканкаме.

У справаздачны перыяд працягваліся самыя цесныя адносіны з Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы, метадычным аддзелам аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі (з нядаўняга часу - Дзяржаўная ўстанова “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”), Лідскім дабрачыннем Беларускай праваслаўнай царквы. Захаваліся цесныя стасункі з Лідскім музеем і асабліва з літаратурным філіялам. З грамадскіх арганізацый найбольш цеснае супрацоўніцтва было з Таварыствам польскай культуры, ГА БНФ “Адраджэнне”.

Па асобных мерапрыемствах адбывалася супрацоўніцтва з іншымі структурамі.

 

Асноўнай задачай, якую вырашала арганізацыя - гэта забеспячэнне выдання газеты “Наша слова” і часопіса “Лідскі летапісец”. І хоць фар-мальна газету і “Лідскі летапісец” выдае Установа інфармацыі “Выдавецкі дом ТБМ”, гарадская арганізацыя вырашае ў гэтым працэсе свае задачы, а менавіта, вырашае нека-торыя пытанні фінансавання.

Ад 18 верасня 2014 года выйшла 67 нумароў “Нашага слова”. Выйшла 3 нумары “Лідскага летапісца”. Зноў уз-нікла запазычанасць у два нумары. Прычына - адсутнасць фінансавання.

Актывізаваны сайт газеты “Наша слова” naszaslowa. by, дзе размяшчаецца таксама і “Лідскі летапісец”. Ішло актыўнае супрацоўніцтва з лідскім сайтам pawet.net, а таксама з сайтамі kamunikat.org i tbm-mova.by, на якіх размяшчалася інфармацыя пра дзейнасць арганізацыі.

 

Сябры арганізацыі выдалі шэраг кніг:

- У снежні 2014 г. у Менску ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшла кніга прозы лідскага паэта Алеся Стадуба “Мільянерка”. 88 ст. Наклад 100 асобнікаў.

- У жніўні 2015 г. у Менску ў выдавецтве “МАЭН” выйшла кіга Валера Санько  “Сучаснае беларускае літаратурнае жыццё”. 280 ст. Наклад 99 асобнікаў.

- З дапамогай Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ у сакавіку 2015 г. выйшла першая кніга лідскага паэта Алеся Мацулевіча “Леў і ключы”. 92 ст. Наклад 100 асобнікаў.

У Лідзе рыхтаваліся краязнаўчыя календары на матэрыяле Гарадзеншчыне на 2015 і 2016 гады. Укладальнік А. Пяткевіч, рэдактар С. Суднік.

 

Дзейнасць у літаратурным асяроддзі і праца з літаратарамі была значнай дзялянкай у дзейнасці арганізацыі. Літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” пры “Лідскай газеце” ўзначальвае сябар ТБМ Алесь Хітрун. “Суквецце” аб’ядноўвае каля трох дзесяткаў літаратараў. Штомесячныя паседжанні, вечарыны, прэзентацыі, сустрэчы з чытачамі. У 2015 годзе Лідская гарадская арганізацыя падрыхтавала да выдання чарговы (8-мы) нумар літаратурна-мастацкага зборніка “Ад лідскіх муроў”.

 

Быў праведзены шэраг літаратурна-музычных сустрэч:

23 верасня 2014 г. у Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына з удзелам старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны, паэта Станіслава Судніка і намесніка старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны, барда Сяргея Чарняка.

26 верасня Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк наведалі Нясвіж. Тут літаратурная сустрэча з вучнямі нясвіжскай школы № 1 і навучэнцамі педагагічнага каледжа адбылася ў раённай бібліятэцы.

29 верасня Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк наведалі Менск. Літаратурна-музычная сустрэча адбылася ў сядзібе ТБМ.

Фармальнай нагодай усіх трох сустрэч стаўся 60-гадовы юбілей Станіслава Судніка, на самай справе гэта была яшчэ адна магчымасць, каб беларускае слова і беларуская песня прагучалі ў чарговы раз і ў больш шырокай аўдыторыі.

8 кастрычніка ў Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя Інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”, якая даступна ўсяму свету, паколькі “інтэрнэт-”, але мае базу ў Беластоку. Пазнаёміць лідзян з “Камунікатам” прыехалі Яраслаў Іванюк і Наташа Герасімюк з Беластока, доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч з Гародні, бард Зміцер Бартосік з Менска.

2 лістапада ў сталічнай канферэнц-зале Менскага міжнароднага адукацыйнага цэн-тра Ёганэса Раў прайшоў ХІІ з’езд Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У з’ез-дзе брала ўдзел прадстаўнічая арганізацыя з Лідчыны. Сябрамі рэспубліканскай Рады ТБМ былі абраны старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік і намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Ся-ржук Чарняк.

Станіслаў Суднік зацверджаны рэдактарам газеты “Наша слова” на наступныя 3 гады.

На ХІІ з’ездзе ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” быў прадстаўлены “Летапіс дзейнасці Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. 2009 - 2014”, укладальнік Святлана Багданкевіч. Гэта фактычна 3-е выданне “Летапісу ТБМ”. Першая спроба такога выдання была зробленада 15-годдзя Таварыства. Другое выданне выйшла да 20-годдзя ТБМ. Гэтая кніга, як і дзве папярэднія,  надрукавана ў Лідзе.

 

12 лістапада беларус-кае паэтычнае слова зноўку адправілася ў падарожжа па Лідчыне і не само па сабе, а з выдатнымі беларускімі паэтамі, падзвіжнікамі ў справе папулярызацыі беларускай паэзіі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. У гэты раз госці з Менска наведалі школы вёскі Бердаўка і пасёлка Першамайскі. Нагода прыезду звыклая ўжо для, можна сказаць, невялікага творчага калектыву - прэзентацыя новага нумара часопіса “Верасень”, у дадзеным выпадку 10-га.

У лістападзе ў Лідскай цэнтральнай раённай біблія-тэцы прайшла літаратурна-мастацкая імпрэза да 65-годдзя 1-га старшыні лідскага ТБМ Міхася Мельніка.

26 лістапада ў Лідзе прайшла навуковая канферэнцыя да 230-годдзя з дня нара-джэння “Бацькі беларускіх гісторыкаў” Тодара Нарбута (нарадзіўся 8 лістапада 1784 года). Канферэнцыю арганізоўваў Лідскі гістарычна-мастацкі музей пры падтрымцы Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.

Радавод сям’і Столе, выдатных майстроў у справе гутніцтва і паспяховых заводчыкаў ды купцоў, які быў апублікаваны ў часопісе “Лідскі летапісец” № 2 (66) стаў нагодай для сустрэчы рэдактара часопіса Станіслава Судніка, барда Сяржука Чарняка і сябра ТБМ Сяргея Трафімчыка з вучнямі і настаўнікамі школ г. Бярозаўкі 28 лістапада 2014 г. Сустрэча праходзіла ў СШ № 3, паколькі аўтарам матэрыялу пра радавод Столе з’яўляецца старшакласніца гэтай школы Кацярына Бухцінава, кіраўнік: Матусевіч Тарэса Ўладзіславаўна, настаўніца гісторыі гэтай школы. Прысутнічалі таксама аматары краязнаўства з бярозаўскіх гімназіі і СШ № 2.

13 снежня 2014 года ў чытальнай зале Лідскай бібліятэкі-філіяла № 3 на ўрачыстае паседжанне з нагоды 25-годдзя Лідскага ТБМ сабраліся дзве Лідскія і Бярозаўская рада ТБМ,  а таксама ветэраны ТБМ і госці. Сярод гасцей - старшыня ТБМ Алег Трусаў, першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім, святар Свята-Георгіеўскай праваслаўнай царквы айцец Уладзімір Камінскі, старшыня ўкраінскай суполкі ў Лідзе Аляксандр Літвіненка, пісьменнік Валер Санько, акцёр Лідскага народнага тэатра Алег Лазоўскі, які па ходу паседжання напісаў заяву на ўступленне ў ТБМ.

17 снежня ў канферэнц-зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшло падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя - дзецям”. Пераможцамі сталі сябры ТБМ Уладзімір Васько і Станіслаў Суднік.

 

Заміж Дня роднай мовы ў 2015 годзе Лідчына адзначала два тыдні роднай мовы. Лідская гарадская арганізацыя ТБМ прыняла самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Працягвалася такая форма працы як напісанне Агульнанацыянальных дыктовак.

Першы тыдзень роднай мовы 2015 года на Лідчыне пачаўся 18 лютага. У гэты дзень адбылася імпрэза ў Бярозаўскай гімназіі. У ёй узяў удзел намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, сябар рэспубліканскай Рады ТБМ, бард Сяржук Чарняк.

20 лютага імпрэза адбылася ў Ходараўскай школе Лідскага раёна. У Ходараўцы прыехалі старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік і яго намеснік Сяржук Чарняк. У актавай зале прайшла літаратурна-мастацкая імпрэза, а старшакласнікі напісалі 8-ю Агульнанацыянальную дыктоўку. Прадмову да “Дудкі беларускай” Ф. Багушэвіча чытаў Станіслаў Суднік.

Пераможцамі сталі:

Мінкоўскі Юрый;

Кохан Ілья;

Дудзіч Віталь.

Усе яны ўзнагароджаны падпіскай на газету ТБМ “Наша слова” на чатыры месяцы.

21 лютага 8-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі ў Бярозаўскай гарадской бібліятэцы. На дыктоўку прыйшло 8 чалавек. Прадмову да “Дудкі беларускай” Ф. Багушэвіча чытаў старшыня Лід-скай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік. Пераможцамі, зрабіўшы аднолькавую колькасць памылак, сталі:

Сяргей Трафімчык,

Юрась Дзяшук і

Яўген Лукашэвіч.

21 лютага літаратурная імпрэза да Міжнароднага дня роднай мовы адбылася ў Лідскай СШ № 14. Удзел у імпрэзе браў сябар Лідскай гарадской рады ТБМ, першы старшыня Лідскага ТБМ, паэт Міхась Мельнік.

21 лютага ў Агульнанацыянальнай дыктоўцы ў Лідскім каледжы прымалі ўдзел групы І-ІV курсаў. Пераможцамі сталі навучэнкі:

Шпакоўская Ганна,

Кнутовіч Лізавета,

Малішэўская Ульяна,

Савіцкая Таццяна,

Сівак Юлія,

Прылоцкая Марыя,

Пасцярняк Кацярына,

Кашко Вераніка,

Вашчыла Гражына,

Янцэвіч Анастасія,

Пятрашка Алеся,

Бешцень Ніна,

Чарняўская Анжэла,

Мікульчык Любоў,

Муліца Гражына.

22 лютага 8-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі ў Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. На дыктоўку сабралася каля 20 чалавек. Чытаў прадмову да “Дудкі беларускай” Ф. Багушэвіча кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, сябар Лідскай рады ТБМ Алесь Хітрун. З мастацкім словам па творах Янкі Купалы і Францішка Багушэвіча выступіў актор народнага тэатра Алег Лазоўскі Пераможцам у Лідзе стала старшыня мясцовай арганізацыі партыі “Справядлівы свет”

Яніна Гузоўская.

Другое месца заняла леташняя пераможца рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове

Маргарыта Росенік.

На трэцім месцы з аднолькавай колькасцю памылак:

Ксенія Бароўская,

Святлана Рыхтар,

Юлія Росенік.

Крышку адстаў

Валянцін Маскевіч.

Росенік Маргарыта і Бароўская Ксенія ўзнагароджаны падпіскай на “Наша слова” на 4 месяцы.

25 лютага ў Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё бюста Янкі Купалы, які зрабіў бярозаўскі скульптар Яўген Лукашэвіч. Трэба адзначыць актыўную ролю ў гэтым бярозаўскай арганізацыі ТБМ, бо бюст выкананы на дабрачыннай аснове і падараваны Лідскай бібліятэцы. На імпрэзе прысутнічалі вучні трох 8-х класаў СШ № 1 г. Ліды. Актыўны ўдзел у імпрэзе бралі сябры Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ. Пра повязь Купалы з Лідай распавядаў старшыня арганізацыі Станіслаў Суднік, песні на словы Я. Купалы спяваў намеснік старшыні Сяржук Чарняк.

25 лютага Лідскі музычны каледж уласнымі сіламі зладзіў вялікі канцэрт з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Увесь канцэрт прайшоў па-беларуску.

26 лютага старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік узяў удзел у раённым педсавеце, праведзеным аддзелам адукацыі з мэтай узнагароджання настаўнікаў, якія падрыхтавалі пераможцаў абласных прадметных алімпіяд. Дарэчы, па гэтым паказчыку Лідскі раён у чарговы раз стаў лепшым у вобласці. Станіслаў Суднік ад імя Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ узнагародзіў настаўніцу беларускай мовы Лідскай гімназіі № 1 Пільчук Таццяну Канстанцінаўну, якая ў рускамоўнай гімназіі падрыхтавала трох пераможцаў абласной алімпіяды па беларускай мове, а адна з гімназістак стала абсалютным пераможцам. ТБМ удзельнічала ў такім мерапрыемстве ўпершыню.

 

У сакавіку па замове цэнтральнай сядзібы ТБМ у Лідзе выйшаў буклет, прысвечаны беларускай мове і дзейнасці таварыства.

11 сакавіка з прэзентацыяй 11-га нумара часопіса “Верасень” Лідчыну наведалі Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін. На гэты раз слынных беларускіх паэтаў і папулярызатараў беларускай літаратуры ды беларускай мовы прымалі Ваверская і Дзітвянская школы.

17 сакавіка ў Лідскім бібліятэчным філіяле № 3 была адкрыта мінівыстава да 25-годдзя “Нашага слова”. Чыста музейных экспанатаў там не шмат: пячатка рэдакцыі газеты “Наша слова” 1990-х гадоў, вуглавы штамп рэдакцыі газеты “Наша слова” тых жа гадоў, копія першага Пасведчання аб рэгістрацыіі газеты “Наша слова”, друкарская машынка тых часоў, некалькі нумароў “Нашага слова” за 1993-94 гг. Але асноўнае, што зроблена - тут на пастаянна размешчана поўная падшыўка “Нашага слова” лідскага перыяду вы-дання: з лістапада 1997 года па канец 2014 года. 17 гадавых падборак. Яшчэ адна пад-шыўка “Нашага слова  перададзена ў Лідскі літаратурны музей.

25 сакавіка 2015 года сябры ТБМ адзначылі Дзень Волі ў Лідзе і Воранаве.

28 сакавіка старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік узяў удзел у Міжнароднай канфе-рэнцыі ў Менску “Моўныя правы і іх абарона”, дзе выступіў з дакладам “Дзейнасць газеты "Наша слова" па абароне лінгвістычных правоў грамадзян Беларусі (у 2013-2014 гг.)”.

15 красавіка ў Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшлі ІІІ Лідскія чытан-ні, прысвечаныя 175-годдзю з дня нараджэння бацькі беларускай нацыі Францішка Багу-шэвіча. У чытаннях прынялі ўдзел навукоўцы з БДУ, прадстаўнікі Лідскай гарадской арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”; навуковыя супрацоўнікі ДУ “Лідскі гістарына-мастацкі музей”; бібліятэкары ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”; школьныя краязнаўцы Лідскага і Воранаўскага раёнаў; настаўнікі гісторыі школ г. Ліды.

29 красавіка на Лідчыне адбылася прэзентацыя 11-га нумара літаратурна-мастацкага часопіса для моладзі “Верасень”. На гэты раз рэдактар часопіса паэт і бард Эдуард Акулін ды сталы аўтар выдання, паэт Леанід Дранько-Майсюк наведалі самае Панямонне - вёскі Пескаўцы і Беліцу.

10 чэрвеня Лідчыну наведалі паэт Міхась Скобла і спявачка Белдзяржфілармоніі Таццяна Матафонава. Першую сустрэчу госці з Менска правялі ў пасёлку Дзітва ў летніку “Эрудыт” для асабліва адораных дзяцей, выдатнікаў, пераможцаў алімпіядаў і г.д.

Другая сустрэча прайшла ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

12 чэрвеня намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны Сяржук Чарняк выступіў на выпускным вечары ў Лідскім ліцэі.

14 чэрвеня старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны Станіслаў Суднік і яго намеснік Сяр-жук Чарняк выступілі ў школьным летніку “Эрудыт” для  найбольш адораных дзяцей у пасёлку Дзітва Лідскага раёна. Адбылася прэзентацыя часопіса “Лідскі летапісец”.

17 чэрвеня ў Лідзе ў чарговы раз адзначаны Дзень нацыянальнай памяці. Тры гады назад ініцыятыву адзначэння яго ад грамадскасці была перанята Беларускай праваслаўнай царквой.


← вярнуцца ў навіны