Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На выставе ТБМ новыя выданні: кароткі літагляд

2016.03.22 0

  Выява мае ілюстрацыйны характар.

Літаратуры выходзіць шмат і рознай. Што чытаць, кожны выбірае сам. Але часам водгук на кнігу можа прыцягнуць да яе яшчэ чытачоў. Паспрабуем!

Новы «Гарбузік»: цуды свету з жахалкамі і «хадзілкай»!

У выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет другі выпуск літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха «Гарбузік» Бібліятэкі СБП «Кнігарня пісьменніка».

Першы выпуск альманаха выйшаў летась, прамінулай вясной, і стаўся папулярным, сярод іншага, дзякуючы кардоннаму замку, які можна было склеіць уласнаручна.

Сёлета "фішкай" нумару сталася гульня-"хадзілка", гэтак распаўсюджаная сёння ў дзіцячых часопісах і аднак не дужа папулярная ў беларускіх выданнях для дзяцей. Тэма "хадзілкі", намаляванай Дзмітрыем Шылам, адпавядае агульнай задуме выпуску – "цудам свету". Але рэдакцыя альманаха на агульнавядомых спісах цудаў не спынілася: ёсць жа і ў Беларусі свае дзівосы!

Хіба Крыж Ефрасінні Полацкай для беларусаў менш важны за піраміду Хеопса? Ды і архітэктурай адной рэдкалегія таксама задаволіцца не магла. Гэткімі ж цікавымі для чытачоў тэмамі ёсць, напрыклад, звяры і птушкі, міфалагічныя істоты. Яны ж для ўсяго свету агульныя: дзе ёсць дамавік, там знойдзецца месца і для гномаў з іх застольнай песняй аўтарства Дж. Р. Р. Толкіна (і ў перакладзе Андрэя Хадановіча). Дзе маюцца Асілкі і Жар-птушкі, там з'явіцца і зусім нястрашная Лахнэска (створаная пісьменніцай Аленай Масла і мастачкай Вольгай Раманюк). 

“Кожны выпуск "Гарбузіка" ствараецца з улікам дзвюх важных рэчаў: узросту чытача і цікавай для яго тэмы, – распавядае рэдактарка альманаха Вольга Мазурава. – Ад пачатку было ясна, што займальная актуальная чытанка аднолькава патрэбная як дашкалятам, так і малодшым шкалярам. Таму мы чаргуем выпускі: першы "Гарбузік" быў адрасаваны перадусім дзецям дашкольнага веку. Новы выпуск, "Цуды свету", разлічаны ўжо на крыху сталейшых чытачоў, і змест мае адпаведны.

Наступны "Гарбузік" выйдзе зноўку для малятаў. Натуральна, і тэма будзе ўзятая найперш пад іхныя густы ды патрэбы. Пакуль рэдакцыя абірае паміж дзвюма тэмамі наступнага выпуску: "Поры года" ці "Літары ды лічбы". Вядома ж, нам будзе прыемна і важна пачуць галасы нашых чытачоў ды іх бацькоў з гэтай нагоды!”

Як гэта й павялося, альманах выйшаў разнапланавы паводле жанраў, рубрык, характару афармлення. Для выпуску было задзейнічана некалькі дзясяткаў творцаў, у тым ліку і малых чытачоў і чытачак з іх уласнымі літаратурнымі творамі і малюнкамі.

Нядаўна выйшла кніга Кастуся Цвіркі "На скрыжалях вякоў" 

У гэтай кнізе ў жывых апавяданнях раскрываецца ўся гісторыя Беларусі ад старажытнасці да нашага часу. Чытач знойдзе тут аповеды пра яе першых насельнікаў, пра тое, якой убачыў нашу краіну яшчэ да новай эры грэцкі падарожнік і гісторык Герадот, пра першыя дзяржаўныя ўтварэнні на яе тэрыторыі – Полацкае і Тураўскае княствы, пра слаўныя дзеі беларускіх князёў Рагвалода, Ізяслава, Брачыслава, Усяслава Чарадзея, пра нараджэнне і ўмацаванне сярэдневяковай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, пра яе ўладароў.

Чытачу будзе цікава даведацца, як беларускае войска пад камандаваннем кіраўніка дзяржавы вялікага князя Альгерда вызваліла ад татара-мангольскага панавання Украіну. Далучыўшы яе да сваёй дзяржавы, як раней Жамойць (цяперашнюю Літву), Беларусь пашырыла свае межы ад Балтыйскага да Чорнага мора і стала адной з самых магутных дзяржаў у Еўропе.

Планаваў Альгерд далучыць да беларускай дзяржавы і Маскоўскае княства, дзеля чаго тры разы ўрываўся з войскам у яго сталіцу. Пра гэта ў кнізе цэлы раздзел – “Паходы на Маскву”, напісаны на аснове рускіх летапісаў.

Сёння многа гавораць пра Крым, спрачаюцца, каму ён павінен належыць. Але мала хто ведае, што першымі са славян яшчэ ў 14 стагоддзі Крымскі паўвостраў адваявалі былі ад татар беларусы, далучыўшы яго да сваёй дзяржавы. Як гэта адбывалася, падрабязна расказваецца ў раздзеле “Заваёва беларусамі Крыма”.

Змешчаны ў кнізе яшчэ гістарычны раман “Януш Радзівіл, або Вайна з Масковіяй” пра напад на Беларусь войскаў рускага цара Аляксея Міхайлавіча ў 1654 годзе.

Зборнік літаратараў Лідчыны "Ад лідскіх муроў" нядаўна пабачыў свет

У літаратурна-мастацкім зборніку "Ад лідскіх муроў" (ужо восьмым нумары) змешчаныя матэрыялы лідскіх літаратараў за 2012-2015 гады. 


← вярнуцца ў навіны