Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ удзячнае ўсім, хто далучыўся да кампаніі "Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!" (абноўлена)

2016.03.20 3

  Выява з сайта facet.onet.pl.

Таварыства беларускай мовы са студзеня 2016 года дасылае лісты ўладам з прапановай годна ўшанаваць памяць нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі. Нас падтрымаў рэсурс Zvarot.by і з яго дапамогай была праведзена грамадская кампанія па зборы подпісаў. Кампанія была прымеркаваная да 270-гадовага юбілею знакамітага дзеяча.

Пад калектыўным зваротам з прапановай назваць адну з вуліц г. Мінска ў гонар Тадэвуша Касцюшкі і з прапановай абвясціць конкурс на выраб помнікаў Т. Касцюшку ў г. Мінску, Брэсце і на яго малой радзіме ў г. Косава падпісалася больш за тры тысячы чалавек. Звароты былі накіраваныя ў Мінгарвыканкам і Міністэрства культуры.

З Мінгарвыканкама было атрымана агулам 4 адказы (2 на лісты ТБМ і 2 на калектыўны зварот). Сутнасць адказаў заключаецца ў тым, што ў гонар Тадэвуша Касцюшкі могуць назваць плошчу ці сквер г. Мінска, а пытаннем аб стварэнні помніка параілі займацца пасля наймення тэрыторыі і вызначэння крыніц фінансавання. Апошні адказ на калектыўны зварот выкладаем ніжэй.

З Міністэрства культуры прыйшоў 1 адказ на калектыўны зварот, на жаль, толькі на рускай мове. У ім паведамляецца, што ў 2016 годзе рэалізаваць конкурс і выраб помніка Т. Касцюшку немагчыма.

 

Таксама быў атрыманы адказ з аблвыканкама Брэста.

ТБМ удзячнае ўсім, хто далучыўся да кампаніі "Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!" Супольнымі намаганнямі мы можам зрабіць многае!

 

 

Каментары

Госць 2016-03-18 11:41:56

У загалоўку і тэксце - "кампаініі", а трэба - кампаніі. Ці не жадаеце даць анонс гэтай падзеі: http://lit-bel.org/by/afisha/6708.html (літ. імпрэза да 120-годдзя паэта Кульбака)?

Госць 2016-03-21 08:23:50

Дзякуй, выправілі! І абвестку пра імпрэзу зрабілі http://tbm-mova.by/news_1410.html

Госць 2016-03-22 10:40:52

Дзякуй, усё адбылося: http://belisrael.info/?p=6274


← вярнуцца ў навіны