Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адкрыццё выставы Алеся Цыркунова "Слава героям Бацькаўшчыны"

2016.03.14 0

Адкрыццё мастацкай выставы Алеся Цыркунова "Слава героям Бацькаўшчыны" адбудзецца 15 сакавіка а 18-й гадзіне ў офісе Таварыства беларускай мовы ( вул. Румянцава, 13).

Аўтар – сябра суполкі "Пагоня" пры Беларускім саюзе мастакоў Алесь Цыркуноў.

Ён прадставіць 2 нізкі твораў на двух пленэрах. Адзін з іх тычыцца памяці землякоў Арміі Уладыслава Андэрса. Другі - цяперашнім падзеям ва Украіне і нашай там прысутнасці.


← вярнуцца ў навіны