Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Нацыянальная навукова-практычная нарада “Сучасныя праблемы беларускамоўнага выкладання ў ВНУ”

2016.03.10 0

Таварыства беларускай мовы запрашае Вас узяць удзел у працы Нацыянальнай навукова-практычнай нарады “Сучасныя праблемы беларускамоўнага выкладання ў ВНУ”, якая пройдзе 14 траўня 2016 года. 

Галоўная мэта – выявіць кадравы патэнцыял і акрэсліць праблемы, якія неабходна развязаць да магчымага стварэння Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта і беларусізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У межах нарады прадугледжаны электронныя прэзентацыі, вусныя даклады і паведамленні. Мяркуецца апублікаванне матэрыялаў нарады ў выглядзе зборніка і ў перыядычным друку.

Асноўныя накірункі працы нарады (блокі пытанняў):

1.​ Геаграфія беларускамоўнага выкладання;

2.​ Нацыянальная навуковая тэрміналогія;

3.​ Пытанні, звязаныя з пераходам на беларускую мову выкладання.

Ключавыя даты падрыхтоўкі да нарады:

– прыём заявак, матэрыялаў і рэгістрацыя ўдзельнікаў з 5 сакавіка да 30 красавіка 2016 года

– паведамленне аб прыёме заявак, матэрыялаў і форме ўдзелу ў нарадзе да 2 траўня 2016 г.

– ахвяраванні на дзейнасць ТБМ, якія ўключаюць у сябе расходы на апублікаванне матэрыялаў нарады і кава-паўзы, да 10 траўня 2016 г.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Тэкст павінны быць набраны ў рэдактары Word і захаваны з пашырэннем rtf. Назва файла – прозвішча першага аўтара лацінскімі літарамі (напрыклад: Janovič.rtf). Аб’ём да 5 старонак. Шрыфт Times New Roman Cyr, 12 пунктаў праз адзінарны міжрадковы інтэрвал, без пераносаў. Адступ – 1,25 см. Выраўноўванне абзацаў – па шырыні. Памер палёў – 2,0 см з усіх бакоў. Назва матэрыялаў друкуецца загалоўнымі літарамі ў 14 пунктаў, прозвішчы і арганізацыі – 13 пунктаў. Выраўноўванне загалоўка і рэквізітаў – па левым краі. Паміж назвай артыкула і прозвішчам(і) аўтара(ў), паміж апошняй арганізацыяй і асноўным тэкстам – адзін інтэрвал. Табліцы і малюнкі (графікі) размяшчаюцца ў тэксце. Выраўноўванне іх назваў – па левым краі. Малюнкі чорна-белыя. Спіс выкарыстаных крыніцаў не прыводзіцца. Памер шрыфта табліцы – 12 пунктаў.

Запоўненую рэгістрацыйную картку і матэрыялы даклада ў выглядзе прымацаваных файлаў дасылаць па электроннай пошце: siadziba@gmail.com (папяровы варыянт матэрыялаў артыкула не патрабуецца).

Публікацыя матэрыялаў у аўтарскай рэдакцыі. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору і карэктавання дасланых матэрыялаў, у т. л. адхіляць тыя, якія не адпавядаюць тэматыцы нарады і патрабаванням да афармлення.

Чарговы інфармацыйны ліст будзе разасланы па заканчэнні рэгістрацыі заявак і фармаванні папярэдняй праграмы нарады.

Інфармацыя пра нараду размешчана на сайте ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”: http://tbm-mova.by.

Даведкі па тэлефонах:

тэл.: +375(17) 284-85-11 – Алена Мікалаеўна Анісім

маб.: +375 29 258-44-96 – Язэп Міхайлавіч Стэпановіч 

Узор афармлення матэрыялаў: 

СЕМАНТЫЧНЫЯ З’ЯВЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВА-ТЭХНІЧНАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ

(шрыфт 14 pt, паўтлусты, прапіснымі літарамі, выраўноўванне па левым краі)

1 інтэрвал

А. А. Макарчук1, М. М. Яновіч2

1 Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, г. Гомель, makarchuk@gsu.by

2 Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, г. Гродна, janovich@tut.by

(шрыфт 13 pt, звычайны, выраўноўванне па левым краі)

1 інтэрвал

Асноўны тэкст. Асноўны тэкст. Асноўны тэкст. Асноўны тэкст. Асноўны тэкст. Асноўны тэкст. Асноўны тэкст. Асноўны тэкст. Асноўны тэкст. Асноўны тэкст. Асноўны тэкст. Асноўны тэкст.

(шрыфт 12 pt, звычайны, без переносаў, выраўноўванне па шырыні, першы радок абзаца – адступ 1,25 см)

  

РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ КАРТКА

ўдзельніка Нацыянальнай навукова-практычнай нарады

Сучасныя праблемы беларускамоўнага выкладання ў ВНУ

г. Мінск, 14–15 траўня 2016 г. 

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

 

Навуковая ступень

 

Навуковае званне

 

Пасада

 

Месца працы (арганізацыя)

 

Адрас (з індэксам)

 

Тэлефон (з кодам горада)

 

Факс (з кодам горада)

 

Электронная пошта

 

Назва даклада

 

Нумар і назва навуковага кірунку нарады

 

Форма жаданага ўдзелу

(даклад / паведамленне)

 

Неабходнасць бранявання гатэлю

(так / не)

 

Неабходнасць афіцыйнага запрашэння ад аргкамітэту: (так / не)

 

 


← вярнуцца ў навіны