Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Гомельская гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

Гомельскае ТБМ падзякавала за беларускую мову

2016.03.06 0

Напярэдадні Міжнароднага Дня Роднай мовы актывісты Гомельскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны разаслалі больш за 40 віншаванняў гомельскім прадпрыемствам і арганізацыям.

Акцыя стала прамежкавым падсумаваннем вынікаў кампаніі #дзякуйзамову, у межах якой Гомельскае ТБМ заклікала фіксаваць ужыванне беларускай мовы на вуліцах горада ў рэкламе, на ўпакоўках тавараў, шыльдах і г. д. Фатаздымкі выкладаліся ў сацыяльныя сеткі з адпаведным #дзякуйзамову.

Мы лічам важным сёння заўважаць і падтрымліваць любую праяву беларускай мовы. Так, яе ня шмат, але ўсё ў нашых рукох і таму кампанія #дзякуйзамову падаўжаецца. Мы будзем пісаць далей, прапаноўваць сваю дапамогу ў якасці перакладчыкаў, падтрымліваць і дзякаваць, — дзеліцца старшыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч.

Апроч лістоў падзяк, дасылаліся лісты і тым арганізацыям, якія не ўжываюць беларускую мову, каб заахвоціць да яе выкарыстання і патлумачыць, што мова можа быць брэндам і адметнасцю для прасоўвання сваёй прадукцыі. Завяршылася акцыя ўскладаннем кветак да помніка Кірыле Тураўскаму.

Больш інфармацыі тут.


← вярнуцца ў навіны