Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ віншуе з 8 сакавіка

2016.03.06 0

 Выява з сайта pro-good.com.

Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” віншуе жанчын з самым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём!

Спрадвеку жанчыны -  маці, гаспадыні лічыліся захавальніцамі сямейных традыцый. Нездарма  беларусы сваю родную мову называюць матчынай, матулінай. Няхай гэтая традыцыя ніколі не перапыняецца! Няхай  і надалей нашы матулі і бабулі праз нашы песні, нашы калыханкі перадаюць у будучыню  немаўлятам найвялікшы наш скарб – мову. Мова ж, як сказаў Францішак Багушэвіч, гэта  “адзежа душы”  чалавека.

Здароўя Вам усім, аптымізму і  веры ў тое,  што наша роднае слова прывядзе  беларускую грамаду да годнага жыцця і паспрыяе нашаму дабрабыту.

Хай з Вашых вуснаў і вуснаў Вашых блізкіх мілагучнае звонкае беларускае слова разальецца магутнай паводкай па ўсёй нашай краіне.

Сакратарыят ТБМ

 


← вярнуцца ў навіны