Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2016.03.05 0
Выява з сайта nn.by.
Таварыства беларускай мовы выступіла з ініцыятывай пераносу сталіцы Беларусі з Менску ў Полацк.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа: «Калі сталіцу з Менску не прыбраць, ён зацісне ўсю Беларусь».
Але чаму менавіта ў Полацк? Ці толькі таму, што ён самы старажытны горад краіны, і перанос туды сталіцы стане нацыятворчым чыннікам? Як паставяцца да гэтага жыхары двух гарадоў? Якія эканамічныя перавагі?
Нарэшце, ці не небяспечна пераносіць сталіцу Беларусі бліжэй да мяжы з агрэсіўнай Расеі?
Падрабязней – у «Размове дня» з Усеваладам Сцебуракам.