Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2016.02.18 0
На пасяджэнні рады Віцебскай абласной арганізацыі 14 лютага 2016 года новым старшынёй Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” быў абраны сябра абласной рады, кандыдат філалагічных навук Юрась Бабіч.
Адным з найбольш важных пытанняў, якое абмеркавалі сябры рады, быў зварот шматгадовага старшыні абласной рады сп. Іосіфа Навумчыка з просьбай вызваліць яго ад абавязкаў кіраўніка ў сувязі з узростам і па стане здароўя. Іосіф Адамавіч 19 гадоў узначальваў арганізацыю, якая за гэты час шмат зрабіла для папулярызацыі беларускай мовы на Віцебшчыне.
Сябры рады з разуменнем паставіліся да просьбы свайго лідара, сардэчна падзякавалі спадару І. А. Навумчыку за плённую працу на карысць беларушчыны, выказалі надзею на далейшую яго дапамогу, пажадалі здароўя. Іосіф Адамавіч застаецца Ганаровым старшынёй Віцебскай абласной рады.