Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2016.02.06 0
Выява з сайта 5min.by.
Сябры і аднадумцы, шчырыя прыхільнікі беларускай мовы!
У нашай краіне склалася сітуацыя, неспрыяльная для функцыянавання дзяржаўнай беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага і палітычнага жыцця.
Насуперак Канстытуцыі, якая абвяшчае роўнасць дзвюх дзяржаўных моў, дзейнае заканадаўства і асабліва Закон "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" ёй пярэчаць і істотна абмяжоўваюць правы беларускамоўных грамадзян краіны, асабліва ў стасунках з дзяржаўнымі структурамі, якія перадусім працуюць на рускай мове.
Змяніць сітуацыю павінен беларускі парламент, які можа ўнесці неабходныя папраўкі ў існае заканадаўства. На жаль, сённяшні склад нашага заканадаўчага органа рабіць гэта не збіраецца.
У сувязі з гэтым Рада ТБМ заклікае ўсіх беларускіх патрыётаў незалежна ад іх нацыянальнасці, палітычных і рэлігійных перакананняў аб'яднацца ў грамадзянскую ініцыятыву "Беларускую мову ў беларускі парламент" і прыняць актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах у верасні 2016 года.
Кожны кандыдат - сябра гэтай ініцыятывы - з мэтай пашырэння беларускай мовы ў нашым жыцці праводзіць сваю кампанію па-беларуску і выступае за тое, каб новы склад беларускага парламента працаваў па-беларуску, прымаў на беларускай мове ўсе заканадаўчыя акты, унёс неабходныя змены ў Закон "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" і прыняў Закон "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы".
"Беларускай мове ў парламенце - быць!"