Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Заява Сакратарыята ТБМ з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

2017.02.17 1

Віншуем усіх з Міжнародным днём роднай мовы, які штогод адзначаюць 21 лютага. Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама прыхільнікаў беларушчыны за мяжой з просьбай выказаць у гэты дзень сваю падтрымку жывому беларускаму слову.

Давайце ў гэты дзень публічна праявім сваё шанаванне да старажытнай, тысячагадовай беларускай мовы, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага, мовы трох Статутаў ВКЛ, мовы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава.

Мы заклікаем Вас прыняць удзел у дзясятай Агульнанацыянальнай дыктоўцы, якую мы прапануем пісаць па творчасці Францыска Скарыны, Янкі Брыля і Пімена Панчанкі.

Узоры дыктовак чытайце ў газеце "Наша слова", а таксама на нашым партале па спасылцы.

Любіце і карыстайцеся роднай мовай: яна дасканалая і прыгожая!

Каментары

Госць 2017-02-21 16:35:16

Получается, что мне, в Бресте, нельзя, используя прямой эфир, написать ДЫКТОўКУ ў гэты дзень! Цi я штосьцi не так зразумеў? З павагай, М. iнфолiякрат http://brestnet.com/index.php?topic=2352.0#msg31748


← вярнуцца ў навіны