Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Пружанская гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

Справаздача Пружанскай арганізацыі ТБМ імя Ф.Скарыны за 2015 год

2016.01.29 0

У 2015 годзе Пружанская арганізацыя ТБМ працавала ў супрацоўніцтве з навучэнцамі сельскагаспадарчага каледжа, школ горада, музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, з газетай “Раённыя будні”, каталіцкай і пратэстансцкай грамадскасцю Пружан.

Найбольш значныя мерапрыемствы гэта: “Навагодняя ялінка” для дзяцей школьнага ўзросту. Удзельнічалі дзеці каталіцкай парафіі, дзіцячы фальклорны ансамбль “Спадчына”, група пратэстантаў. Кожны з іх прадставіў сваю калядную праграму, а пасля ўсіх аб’яднала падрыхтаваная радай таварыства навагодняя праграма з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі. Мерапрыемства традыцыйна праводзім у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” 14 студзеня.

21 лютага ў Дзень роднай мовы правялі сустрэчу сяброў ТБМ за круглым сталом, дзе абмяркоўвалі праблемы моўнай сітуацыі на Пружаншчыне, чыталі вершы на роднай мове,  спявалі песні.

28 лютага адбылася сустрэча з ксяндзом-пробаршчам мясцовай парафіі Робэртам Ускшынскім, дзе вялася размова аб поглядзе каталіцкіх святароў на моўную сітуацыю ў Беларусі, аб моўным асяроддзі і каталіцкай моладзі.

25 сакавіка кожны год адзначаем  “Дзень Волі”. На гэты раз зноў  сустрэліся ля помнікаРыгору Шырме, усклалі кветкі. Святкі прайшлі пад бел-чырвона-белым сцягам. Усіх віншавалі, тлумачылі ўсім тым, хто не ведае сутнасць Дня Волі.

У лютым  2015 года сумесна з Суполкай беларускай моладзі г.Пружаны і студэнтамі курсаў беларушчыны (Менск)  ў “Пружанскі палацыку”  правялі “Шоу Беларушчыны” . Вядучая пружанка Анастасія Пілюгіна праводзіла цікавыя гульні,  напрыканцы выступіў гурт Laudans (Гальшаны-Мінск). 

На Дзяды збіраліся разам, паміналі нашых продкаўдзеячоў беларусчыны з Пружаншчыны, нашых сяброў, якія ўжо адышлі ў іншы свет. Упарадкавалі іх магілкі, запалілі знічы.

На працягу года бралі ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзілі раённая і дзіцячая бібліятэкі, а таксама музей-сядзіба “Пружанскі палацык”. Гэта і сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі, і прэзентацыі кніг, адкрыццё выстаў.Вельмі запамінальнай была сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым.  

Старшыня Пружанскай рады ТБМ                                                                                  /  Т.М.Жэгалава/

Сакратар                                                                                                                                 /  Л.В.Жаўнярчук/

На фота:  Падчас “Шоу Беларушчыны”

 


← вярнуцца ў навіны