Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Мінская абласная арганізацыя ТБМ

навіны

План работы Мінскай абласной арганізацыі ТБМ на 2016 г.

2016.01.29 0

План работы на 2016 год Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Зацверджаны радай абласной арганізацыі ТБМ

24 студзеня 2016 года.

1. З бацькамі дзяцей, якія ў 2016/2017 навучальным годзе пойдуць у дзіцячыя сады і першыя класы школ, правесці гутаркі аб магчымым навучанні дзяцей на беларускай мове і ад імя рады абласной арганізацыі накіраваць у аддзелы адукацыі райгарвыканкамаў і ўпраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама прапановы арганізаваць беларускамоўныя групы ў дзіцячых дашкольных установах і класы – у школах.

Да чэрвеня; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.

Прадоўжыць работу сярод жыхароў населенных пунктаў вобласці па арганізацыі гурткоў, клубаў, курсаў беларусазнаўства і вывучэння беларускай мовы.

На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі.

3. Прапанаваць кіраўніцтву адкрытага акцыянернага таварыства “Мінаблаўтатранс”, падраздзяленняў Беларускай чыгункі на тэрыторыі вобласці рабіць на беларускай мове аб’явы аб прыпынках у аўтобусах, дызель-цягніках і электрацягніках і надпісы на шыльдах з раскладам руху аўтобусаў або цягнікоў, а таксама інфармаванне пасажыраў на вакзалах.

Да 1 сакавіка; рада абласной арганізацыі.

4. Накіраваць кіраўнікам мясцовых прамысловых прадпрыемстваў прапановы выкарыстоўваць беларускую мову пры афармленні ўпакоўкі выпусканай прадукцыі.

Да 1 красавіка; раённыя і гарадскія арганізацыі.

5. Правесці сустрэчы з патэнцыяльнымі падпісчыкамі газеты “Наша слова”, у тым ліку з удзелам сяброў рэдакцыйнай калегіі выдання;

кожнаму сябру таварыства беларускай мовы выпісаць газету “Наша слова”.

На працягу года; рада абласной арганізацыі;  раённыя і гарадскія арганізацыі.

6. Правесці на сядзібе ТБМ прэзентацыю кнігі сябра таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны І.А. Ціткоўскага “Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры” з удзелам аўтара.

Да 10 траўня, рада абласной арганізацыі.

7. У мэтах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы:

накіраваць віншаванні кіраўнікам абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў;

ініцыяваць прысвечаныя святу публікацыі ў мясцовых сродках масавай інфармацыі, правядзенне “круглых сталоў” з удзелам журналістаў і пісьменнікаў;

правесці Агульнанацыянальную дыктоўку: першы этап – 21 лютага, другі этап – 15 сакавіка, трэці этап – 25 сакавіка.

Люты – сакавік; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.

8. Адзначыць 110-годдзе з часу правядзення ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна нелегальнага з’езда беларускіх настаўнікаў Мінскай губерні, адным з арганізатараў якога быў К.М. Міцкевіч (Якуб Колас).

                                                                            Ліпень; рада абласной арганізацыі.

9. Адзначыць юбілейныя дні нараджэння беларускіх літаратараў, мовазнаўцаў – ураджэнцаў Мінскай вобласці, ініцыяваць публікацыі аб іх у мясцовым друку і газеце “Наша слова”, арганізацыю ў бібліятэках выставак іх твораў, правядзенне сустрэч з чытачамі:

110-годдзе Янкі Гароха (1 студзеня);

110-годдзе Захара Біралы (15 лютага);

80-годдзе Лідзіі Савік (1 сакавіка);

85-годдзе Паўла Місько (14 сакавіка);

85-годдзе Аляксея Пяткевіча (30 сакавіка);

80-годдзе Івонкі Сурвіла (11 красавіка);

130-годдзе Змітрака Бядулі (23 красавіка);

95-годдзе Міколы Ермаловіча (29 красавіка);

105-годдзе Васіля Віткі (16 мая);

80-годдзе Міколы Гіля (15 чэрвеня);

100-годдзе Уладзіміра Юрэвіча (22 ліпеня);

105-годдзе Анатоля Астрэйкі (24 ліпеня);

90-годдзе Алеся Адамовіча (3 жніўня, афіцыйна-3 верасня);

110-годдзе Макара Паслядовіча (21 жніўня);

110-годдзе Сяргея Новіка-Пеюна (27 жніўня);

95-годдзе Міколы Сергіевіча (3 верасня);

85-годдзе Ніла Гілевіча (30 верасня);

95-годдзе Івана Муравейкі (21 кастрычніка);

105-годдзе Міколы Лобана (27 кастрычніка);

120-годдзе Міхася Чарота (7 лістапада);

125-годдзе Максіма Багдановіча (9 снежня);

75-годдзе Міколы Маляўкі (13 снежня);

95-годдзе Сцяпана Александровіча (15 снежня);

75-годдзе Вячаслава Дубінкі(17 снежня);

220-годдзе Тамаша Зана (21 снежня).

На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі.

10. Прадоўжыць удакладненне арганізацыйнай структуры і колькаснага складу абласной арганізацыі таварыства беларускай мовы, перарэгістрацыю сяброў таварыства, павялічыць іх колькасць.

Да 1 снежня; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.

11. Адзначыць 900-годдзе першага летапіснага ўпамінання горада Слуцка, ініцыяваць публікацыі аб ім у сродках масавай інфармацыі.

Сакавік – снежань; рада абласной арганізацыі.

12. Рэгулярна праводзіць сходы суполак, раённых і гарадскіх арганізацый таварыства беларускай мовы з абмеркаваннем актуальных пытанняў іх дзейнасці з улікам рэгіянальных умоў.

На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі.

13. У раёнах вобласці правесці маніторынг моўнай сітуацыі і стану з моўнымі правамі іх жыхароў.

На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.

14. Адзначыць Еўрапейскі дзень моў.

Верасень; рада абласной арганізацыі.

15. Правесці абласны агляд-конкурс мясцовых сродкаў масавай інфармацыі па выкарыстанні ў іх публікацыях беларускай мовы.

Да кастрычніка; рада абласной арганізацыі.

16. Прыняць удзел у кампаніі “Будзьма” з правядзеннем гістарычных і літаратурных сустрэч.

На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі.

17. Работу абласной арганізацыі таварыства беларускай мовы асвятляць на інтэрнэт-сайце таварыства, у газеце “Наша слова” і мясцовых сродках масавай інфармацыі.

На працягу года; раённыя і гарадскія арганізацыі, рада абласной арганізацыі.


← вярнуцца ў навіны