Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Падсвільская арганізацыя ТБМ (Глыбоцкі раён)

навіны

Сумесная дзейнасць сяброў ТБМ

2016.01.26 0

Сумесная дзейнасць сяброў ТБМ

Зміцер Лупач – сябра ТБМ і кіраўнік Глыбоцкай суполкі – шмат працуе, каб слова пра родны край не згубілася, жыло ў кніжцы, злятала з вуснаў паэтаў, краязнаўцаў. 

Як вярстальшчык ён у мінулым годзе выпусціў у свет паэтычныя зборнікі – “Дарога да касцёлу” Марыі Ючкавіч, “Мае карані” Людмілы Ардынскай, “Шурпатая дарога “ Віктара Сікоры. Пра “Шурпатую дарогу” Зміцер піша: “Выданне стала магчымым дзякуючы супольным намаганням шэрагу грамадскіх арганізацый. Кніга выдадзена пры удзеле сяброў Глыбоцкай і Падсвільскай  суполак ТБМ, Глыбоцкай філіі “Беларуская асацыяцыя журналістаў, ГА “Барміца”, кампаніі “Гавары праўду”. А ідэю  выдання кніжкі змагара за свабоду і незалежнасць Беларусі падаў Язэп Квач. 

Зміцер Лупач і Леанід Юрык дапамаглі Шаркаўшчынскаму ТБМ выпусціць фільм пра падлеткаў-вязняў. Сёння садзейнічаюць Пастаўскай ТБМ – здымаюць фільм пра Уладзіміра Дубоўку. 

У Глыбокім летам мы сустрэліся з кіраўнікамі Рэспубліканскага ТБМ імя Францыска Скарыны – спадаром Алегам Трусавым і спадарыняй Аленай Анісім. Размова атрымалася вельмі змястоўная на патрыятычную тэму.  

Паэтычнае слова і музыка 

Цікавым вясновым паэтычна-музычным мерапрыемствам у Падсвільскай музычнай школе быў выступ Марыі Новікавай і Артура Паласухіна. Вершы і бардаўскую песню Марыі, фартэпіяннае  выкананне твораў Артурам вельмі прыхільна сустрэлі слухачы. 

Запрашаючы Артура ў Падсвілле (на выступ у музшколе), я хацела, каб ён адчуў сябе ўжо дастаткова годным у музычным мастацтве. Бо Артур і сапраўды апантаы ў мары – стаць арганістам, і ўжо сёння вучыцца ў Баранавіцкай музвучэльні. І добра грае на аргане. 

Але яшчэ больш я жадала паказаць яго, вучня дзевятага класа, як свядомага беларуса, які выдатна размаўляе па-роднаму. І любіць мову. Гаворыць не аглядваючыся Чалавек цікавы, ветлівы, прыгожы. 

Я ўдзячна дырэктару школы – спадарыні Ірыне Талкач – за шчыры прыём і зацікаўленасць. 

“Наша Слова” у Падсвіллі  

Аднасяльчанін, сусед, спадарожнік па сцяжынках гістарычных кніг пра Беларусь – Аляксандр Фралоў дабраўся і да “Нашага Слова”. Ён па-сяброўску адгукнуўся на просьбу выпісаць газету ТБМ. І ўжо ў першых нумарах знайшоў для сябе нейкія прыемныя адкрыцці. 

Валянціна Лагош (бухгалтар па прафесіі, але з мастацкай душой і чытачка кніг) прадоўжыла падпіску і на бягучы год. 

--Газета вельмі карысная для гісторыкаў – заўважыла яна. 

Любоў Карчэўская (медсястра па прафесіі, уніклівая і зацікаўленая грамадзянка) сказала: “Я чытаю з інтарэсам. Мне тут усё падабаецца. Тут усяго столькі, пра што мы зусім і не ведалі. Во колькі імёнаў вычыталі…”  

Пра неабходнае жыццё “Нашага Слова” я тэлефанавала Станіславе Лотыш у вёску Галубічы. Бо ведаю, што яна любіць Беларусь, радзіму, мову, вершы. Згадала і кінула голас  у Глыбокае -- Яўгену Бабічу, выкладчыку нямецкай мовы. Напомніла і настаўніцы беларускай мовы Падсвільскай школы. Але яна абяцала ды не падпісалася. І два нашыя сябры ТБМ. Шкада. 

На дзейнасць ТБМ у 2015 годзе ахвяраваліся М. Місевіч, М. Сауліч, Л. Карчэўская. 

Марыя Баравік 

 

 


← вярнуцца ў навіны