Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!

2016.01.20 12

  Выява з сайта www.usebelarusy.by

ТБМ распачало грамадскую кампанію “Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!” Яе мэта ‑ назваць адну з вуліц Мінска ў гонар вялікага беларуса, а таксама ўсталёўка яму помнікаў ў Мінску, Брэсце і Косава. Кампанія прымеркаваная да 270-гадовага юбілею знакамітага земляка.

Гэта акцыя дазваляе ўсяму свету даведацца, з якой краіны паходзіць Тадэвуш Касцюшка, і што грамадзяне гэтай краіны ‑ Беларусі ‑ не забываюць сваіх сапраўдных герояў,” ‑ лічыць старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Пры падтрымцы рэсурсу Zvarot.by падрыхтаваныя тэксты электронных зваротаў у Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам.

У Мінгарвыканкам будзе накіраваны калектыўны зварот з прапановай назваць адну з вуліц г. Мінска ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Вуліцы з яго імем ёсць у Польшчы, Украіне, ЗША, Расіі, а таксама ў шэрагу гарадоў Беларусі: Брэсце, Гродна, Баранавічах, Пінску, Нясвіжы і інш. У Мінску да сённяшняга дня такой вуліцы няма.

Міністэрства культуры атрымае калектыўны зварот з прапановай абвясціць конкурс на выраб помнікаў Т. Касцюшку ў г. Мінску, Брэсце і на яго малой радзіме ў г. Косава. Сотні помнікаў “Салдату свабоды” размешчаныя па ўсім свеце, але, на жаль, у Беларусі прыгожых велічных скульптурных кампазіцый Касцюшку не з’явілася.

Каб падтрымаць кампанію, можна зайсці на сайт Zvarot.by і падпісаць зварот на беларускай мове zvarot.by/be/nashkascyushka. Дадзеныя будуць далучаныя да абодвух зваротаў і накіраваныя ў адпаведныя дзяржорганы. Калектыўныя звароты складзеныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”.

Звароты будуць накіраваныя ў Міністэрства культуры і ў Мінгарвыканкам 4 лютага 2016 г. у дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі!

Тадэвуш Касцюшка ‑ палітычны і вайсковы лідар Рэчы Паспалітай беларускага паходжання. Кіраўнік вызваленчага паўстання 1794 г., нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

Кантактныя асобы: Алег Трусаў (ТБМ) – siadziba@gmail.com, +375172848511

Уладзімір Махнач (Zvarot.by) ‑ zvarot.by@gmail.com, +375295603538

#КасцюшкаНаш, #КостюшкоНаш

Больш падрабязна аб кампаніі па спасылцы: zvarot.by/be/nashkascyushkatbm-mova.by/news_1323.html

Каментары

Госць 2016-01-20 13:01:15

Кіраўнік вызваленчага паўстання 1974 г.?

Госць 2016-01-20 13:38:06

Ідэя "пераназваць адну з вуліц Мінска" нерэалістычная: улады спашлюцца на брак грошай, і ўсё. Да таго ж няясна, якую менавіта вуліцу ТБМ хоча пераменаваць. Напісалі б хоць "назваць або пераназваць", калі не маеце ўпэўненасці.

Госць 2016-01-20 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2016-01-20 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2016-01-20 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2016-01-20 16:25:16

Спасылка не працуе

Госць 2016-01-20 19:08:58

http://zvarot.by/be/nashkascyushka/

Госць 2016-01-20 22:16:51

Спасылка, нарэшце, працуе, і на zvarot.by няма пра тое, што трэба "ПЕРАназваць адну з вуліц Мінска". Прапанова гучыць больш канструктыўна: "Назваць адну з вялікіх і прыгожых вуліц г. Мінска ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!" Асабіста мяне гэта радуе. Рэд. сайта, памяняйце вышэй 1974 на 1794!

Госць 2016-01-21 17:38:08

Так, дзякуй за заўвагу! Выправілі год

Госць 2016-02-06 15:32:09

https://vk.com/club29211043

Госць 2016-03-30 17:31:18

Brawo dla chwały Wielkiego Polaka.Popieram

Госць 2016-10-15 16:34:18

Dobra inicjatywa -popieram i pozdrawiam Braci Litowcow


← вярнуцца ў навіны