Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Шаркаўшчынская раённая арганізацыя ТБМ

навіны

Справаздача Шаркаўшчынскай суполкі ТБМ за 2015 год

2016.01.19 0

  Выява з сайта onehourtranslation.com.

Справаздача:

1) У пачатку года да нас дайшло  выданне Глыбоцкай суполкі ТБМ “Голас з рэзервацыі” накладам 60 экземпляраў.  Гэта зборнік беларускамоўных вершаў жыхара  Глыбоччыны з вёскі Хрыстова Люцыяна Шчаснага. Нас уразіў яго лёс. Рос ён у ваеннае галоднае ліхалецце, без бацькі, маці і трое дзяцей. У 14 гадоў ён пайшоў шукаць прыгодаў, вандраваў аж да Далёкага Ўсходу. Пад старасць вярнуўся на радзіму ў вёску Хрыстова. Пасьвіў жывёлу ў калгасе і паісаў вершы на беларускай і рускай мовах. Напісана 11 тоўстых сшыткаў. Райчонак Ада Эльеўна з сябрамі ўжо не адзін раз наведала яго з хворай жонкай у беднай яго хаце ў Хрыстове, арганізуе дапамогу. Наша суполка чытала і абмяркоўвала зборнік яго беларускамоўных вершаў.

2) Другім абмеркаваннем была кніжка “Дзісна ў 1930 – 40-я гады”. Выданне “Сумежжа”, Паставы, 100 экземпляраў. Гэта частка кнігі ўспамінаў нашага земляка, польскага пісьменніка Эдмунда Кузіновіча “З каралеўскага горада Дзісна праз Слупск да Вроцлава” у маім перакладзе з польскай мовы.  Дзісна – гэта адвечны павятовы горад для нашай мясцовасці, а потым – уездны горад. Аўтар успамінаў,  былы жыхар Дзісны, апісвае падзеі таго бурлівага часу, якія памятаюць старэйшыя людзі, або чулі аб іх ад бацькоў.

3) Краязнаўчая канферэнцыя ў Германавічах на базе прыватнага музея А.Э. Райчонак, прысвечаная падзеям  першай Сусветнай вайны ў нашай мясковасці. З дакладамі на беларускай мове выступілі краязнаўцы з Мёрскага, Браслаўскага, Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў і наш зямдяк белпрус з Даўгаўпілса.

4) У Германавічах праведзены пленэр, прысвечаны памяці Рыгора Барадуліна. Сябры ТБМ сабралі камяні ад жорнаў і адвезлі да помніка Барадуліну на могілках.

5) У жніўні ў Германавічах праведзены мнагалюдны  “Бульбяны фэст” з удзелам сяброў з Глыбокага. Жанчыны арганізавалі вялікую выставу розных беларускіх страў з бульбы. Гатавалі стравы і на месцы. Гучалі песні пра бульбу і не толькі. Праводзіліся віктарыны  і конкурсы пра бульбу і не толькі . Выдаваліся прызы. Выступілі запрошаныя барды.

6) У верасні ў Шаркоўшчыне з удзелам краязнаўцаў і сяброў ТБМ адбылася  прэзентацыя кніхкі Сяргея Васільева “Кароткая гісторыя Міёр”.

7) Летам у Лужках прынялі ўдзел у прэзентацыі кніжкі ўспамінаў нашага земляка Васіля Стомы “Маё мястэчка” пра жыццё і быт у Лужках у даваенны час. Нашы сябры выступілі са сваімі ўспамінамі пра той час і як гэты ўклад жыцця рэзка парушыўся з верасня 1939 года.

8) Летам  Райчонак А.Э. правяла экскурсію па свайму багатаму на экспанаты прыватнаму літаратурна – мастацкаму музею ў Германавічах.

9) Восенню ў Шаркоўшчыне адбылася сустрэча з вядомым беларускамоўным палітыкам Паўлам Севярынцам, які прэзентаваў свае апошнія выданні.

10) Такая ж сустрэча адбылася з беларускім  палітыкам Ігарам Ляльковым з абмеркаваннем пытання патрэбнасці беларусам шэнгенскіх віз.

11) Летам адбылася прэзентацыя кнігі вершаў “Шурпатая дарога”, выданай у Глыбокім накладам 99 асобнікаў. Аўтар кнігі Віктар Сікора, шчыры беларус, сын знакамітага садавода Івана Паўлавіча Сікоры.

12) У 2015 годзе мясцовая паэтка, сябар літаратурнага аб’яднання “Сьвітанак”Людміла Ардынская выдала два зборнікі сваіх вершаў: “Мае карані” і “Яблыневы сад”. Прэзентавала іх у нашай супрлцы ТБМ.

13) У снежні 2015 года тая ж Людміла Ардынская арганізавала ў сваёй вёсцы Радзюкі Шаркоўшчынскага раёна у калгасным клубе літаратурна-музычную вечарыну з удзелам мясцовых мастацкіх калектываў з Радзюкоў, з Шаркоўшчыны і з Каўшэлева. Тут жа прэзентавалі свае вершы мясцовыя паэты Міледзі Кукуць і Паляк Надзея Васільеўна. Усе мерапрыемствы праводзіліся толькі на беларускай мове.

Справаздачу склаў Ляскоўскі Уладзіслаў


← вярнуцца ў навіны