Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Шклоўская раённая арганізацыя ТБМ

навіны

Справаздача аб дзейнасці Шклоўскай раённай арганізацыі

2015.12.24 0

 Справаздача аб дзейнасці Шклоўскай раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ў 2015 годзе.

У 2015 годзе праведзена наступная работа:

1. 18 красавіка адбылося пасяджэнне-кольны стол на тэму: “Магдэбургскае права на Магілёўшчыне”, на якім таксама прысутнічалі: Уладзімір Лапцэвіч, прадстаўнік магілёўскай абласной арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”; Алесь Лагвінец, намеснік старшыні руху “За свабоду”; грамадскія актывісты Шклоўскага раёна, журналісты. Былі заслуханы даклады: “Магдэбургскае права на Магілёўшчыне” /Ул. Лапцэвіч/ і “Магдэбургскае права і Шклоў” /А.Грудзіна/. Таксама прысутным былі прадстаўлены дакументальны фільм “Магдэбургскае права ў Магілёве” і відэяпрэзентацыя “Шклоўская ратуша”. У абмеркаванні прынялі ўдзел: Уладзімер Алейнікаў, Рыгор Кастусёў, Пётр Мігурскі, Яраслаў Фесько, Леанід Осіпаў, Алесь Лагвінец. Па выніках пасяджэння прынята пастанова, у якой прапаноўвалася раённай арганізацыі ТБМ, гісторыкам, краязнаўцам, прадстаўнікам СМІ здзейсніць намаганні па пашырэнні інфармацыі аб гістарычных традыцыях Шклова; прыцягненне ўвагі мясцовай грамадскасці і павышэнне інтарэса да знамянальнай падзеі – надання Магдэбургскага права як сімвала мясцовага самакіравання; папулярызацыя ідэі ўзмацнення мясцовага самакіравання ў сучасных умовах; стварэнне аргкамітэта па святкаванні дня надання Шклову Магдэбургскага права.

2. 25 верасня адбылося пасяджэнне на тэму: “Аб неабходнасці пастаноўкі на дзяржаўны ўлік, як помніка культуры, цаглянага пастамэнта з драўлянай фігурай, які знаходзіцца ў вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёна”. Па выніках пасяджэння прынята пастанова, аб неабходнасці раённай арганізацыі ТБМ здзейсніць намаганні па пашырэнні інфармацыі і прыцягненне ўвагі грамадскасці да захавання для нашчаткаў цаглянога пастамента з драўлянай фігурай у вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёна. Таксама вырашана накіраваць атпаведныя звароты ў адрас Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі ікультуры (БДТАПГК) і Шклоўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

3. У бягучым годзе пабачыла свет кніга сябра таварыства Лявона Анціпенкі “Роздумы на адзіноце”, выдадзеная інфармацыйным агенствам “Магілёўскія ведамасці” і кніга “Шклоў: улада і народ”, выдадзеная грамадзянскай ініцыятывай “Шклоўскі магістрат” пры актыўным удзеле сяброў таварыства Рыгора Кастусёва і Пятра Мігурскага.

4. Сябр таварыства Аляксандр Грудзіна выступіў на IX Міжнароднай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: Мінулае і сучаснасць” з паведамленнем “З гісторыі каталіцкіх святынь Шклова”, на рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі “Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне” з паведамленнем “Мары здзейсніліся (Магдэбургскае права і адраджэнне ратушы ў Шклове), якія праходзілі ў бягучым годзе ў горадзе Магілёве і на IV раённых краязнаўчых чытаннях імя М.Ф. Ільюшэнкі “Шклоў: гісторыя і сучаснасць” з паведамленнем “Ян Караль Хадкевіч (455 год з дня нараджэння), якія праходзлі 23 кастрычніка ў горадзе Шклове.

5. З ліпеня гэтага года агучванне аб’яў на чыгуначнай станцыі “Шклоў” пачалося таксама і на беларускай мове. Гэта здзейснілася ў тым ліку і таму, што раённае таварыства неаднаразова звярталіся да кіраўніцтва РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” з адпаведнай просьбай.

6. Намаганнямі сяброў таварыства на геральдычным знаку, які быў устаноўлены у бягучым годзе ў горадзе Шклове, з’явілася назва горада таксама і па-беларуску.

7. Праведзены беларускамоўныя экскурсіі па гораду Шклове для сяброў ГА “Таварыства беларускай мовы” і клуба аматараў беларускай гісторыі і падарожжаў “Чароўны ўспамін” горада Магілёва, а таксама для турыстычных груп з гарадоў Менска, Полацка.

8. Ад імя раённай арганізацыі ТБМ агучаны прывітальныя словы і ўручаны падарункі журналісту, літаратару, краязнаўцу і сябру ТБМ Анціпенку Лявону Міхайлавічу ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння і калектыву Шклоўскага раённага гісторыка-краязнаўчаму музею ў сувязі з 25-годдзем з дня заснавання.

9. У бягучым годзе раённая арганізацыя ТБМ панесла страты. У лютым гэтага года адышоў у іншы свет жыхар нашага горада Лявон Яўхімавіч Аўчыннікаў. Гэты быў цікавы і добразычлівы чалавек, які валодаў вельмі глыбокімі і разнастайнымі ведам. Быў ён заўсёды нераўнадушны да шматлікіх падзей, якія адбываліся ў жыцці сучанага грамадства. Свае асабістыя погляды і меркаванні Лявон Яўхімавіч пачаў рашуча адстойваць яшчэ падчас службы на Балтыйскім флоце, у 1960 годзе ў складзе групы рабочых удзельнічаў у перамовах з адміністрацыяй Шклоўскай папяровай фабрыцы “Спартак” падчас страйку на гэтым прадпрыемстве. Быў актыўным прыхільнікам ГА “Таварыства беларускай мовы” ад моманту стварэння адпаведнай структуры ў горадзе Шклове. Як чалавек, які нарадзіўся і амаль усё жыццё пражыў ў Шклове, Лявон Яўхімавіч вельмі любіў наш горад і наваколле. Яго ведалі і паважалі многія жыхары Шклова.

10. Асобныя матэрыялы сяброў таварыства: Л.Анціпенкі, А.Грудзіны, Р.Кастусёва, П.Мігурскага грамадска-палітычнага, літаратурнага і гісторыка-краязнаўчага накірункаў друкаваліся ў газеце ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” “Наша слова”, а таксама ў раённай газеце “Ударны фронт”, пазнавальна-аналітычных мясцовых газетах ШКЛОЎ-інфо і Магілёўскі ВЫБАР, беларускіх інтэрнэт-выданнях.

11. Сабраны і пералічаны фінансавыя ахвяраванні на дзейнасць ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны


Старшыня Шклоўскай раённай арганізацыі ТБМ А.Грудзіна


← вярнуцца ў навіны