Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Новая праграма ПДР з выбарам беларускай мовай: на дыску і без

2015.12.13 0

Усім, хто хоча карыстацца беларускай мовай паўсюдна: навучальная праграма "Правілы дарожнага руху - 2016. Выпуск 16" ужо даступная ў крамах і аўташколах: на дысках і без іх!

Для граматнага і бяспечнага кіравання аўтамабілем кіроўцу неабходны веды, уменне і навыкі. Добрыя веды Правілаў дарожнага руху дазваляюць кіроўцу прымаць рашэнні і дзейнічаць у розных дарожных сітуацыях у строгай адпаведнасці з іх патрабаваннямі, лёгка арыентавацца ў любым незнаёмым населеным пункце. Пры гэтым кіроўца не будзе рабіць неўсвядомленых памылак, менш хвалявацца пры выглядзе супрацоўнікаў ДАІ, ды і ва ўзаемаадносінах з іншымі кіроўцамі будзе адчуваць сябе больш упэўнена. Вывучаць Правілы дарожнага руху з камфортам і грунтоўна падрыхтавацца да залікаў на курсах кіроўцаў і тэарэтычнаму экзамену ў ДАІ Вы можаце з дапамогай "Навучальнай праграмы ПДР".

Навучальная праграма на кампакт-дыску не патрабуе Інтэрнэт-актывацыі і не прывязваецца да абсталявання камп'ютэра. Для запуску праграмы і падчас працы з ёй кампакт-дыск павінен знаходзіцца ў прыладзе чытання CD любога даступнага вам камп'ютэра, які адпавядае неабходным мінімальным сістэмным патрабаванням.

Асаблівасці праграмы

Ў праграме ўлічаны змены, унесеныя ў ПДР Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 349 ад 10 жніўня 2015 г., змены і дадаткі ў Крымінальным Кодэксе, якія дзейнічаюць з 24 кастрычніка 2013 г. і ў Кодэксе пра адміністрацыйныя правапарушэнні, якія дзейнічаюць з 27 ліпеня 2014 г.

Задачы і тлумачэнні да іх узгоднены з Упраўленнем ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь 26.11.2015 г. № 22/24790. У білетах выкарыстоўваюцца фатаграфій рэальных дарожных сітуацый.
Праграма прызначана для падрыхтоўкі кіроўцаў транспартных сродкаў катэгорый "B" і "C". Маецца магчымась выбару білетаў для адпаведнай катэгорыі.
Інтэрфейс праграмы, білеты, тэкст ПДР і тлумачэнні да задач на рускай і беларускай мовах.

 

 

 

Электронная (бездыскавая) версія

Ўлічваючы шматлікія пажаданні карыстальнікаў і рэаліі сённяшняга дня, кампанія "Новы паварот" дадаткова распрацавала электронную (бездыскавую) версію Навучальнай праграмы ПДР з магчымасцю Інтэрнэт-актывацыі на нэтбуках, нэттопах, ультрабуках і на кампутарах, у якіх адсутнічае прывад для чытання дыскаў DVD/CD.

Усе жадаючыя маюць магчымасць набыць электронную ліцэнзію, напрыклад, у Інтэрнэт-магазіне праграмнага забеспячэння Allsoft.by найбольш зручным для сябе спосабам і актываваць Навучальную праграму атрыманым пасля аплаты серыйным нумарам. Інтэрнэт-магазін Allsoft.by працуе кругласутачна ў аўтаматычным рэжыме. Таксама можна набыць у крамах карткі актывацыі Навучальнай праграмы.


← вярнуцца ў навіны