Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Стварэнне англа-беларускага слоўніка ІТ-спецыяліста: шукаем аднадумцаў

2015.12.13 0

Таццяна Трухановіч працуе выкладчыцай. Не так даўно ў яе з’явілася ідэя камп'ютарнай праграмы для вывучэння моў. У якасці дэмаверсіі Таццяна Трухановіч разам з яе вучаніцай рэалізавалі невялікі праект пад назвай “Англа-беларускі слоўнік ІТ-спецыяліста”.

Гульня выклікала цікавасць сярод студэнтаў навучальнай установы, ўдзельнічала ў Рэспубліканскім конкурсе камп’ютэрных гульняў патрыятычнай накіраванасці “ПАТРЫЁТ.BY”. Работа зацікавіла членаў журы і была адзначана памятным падарункам, а стваралькікам параілі развіць у больш буйны праект. Дасылаю прэзентацыю нашага праекта.

Цяпер стваральнікі праграмы шукаюць тых, каго зацікавіла ідэя, каб стварыць і распаўсюдзіць больш буйны праект з прафесіным дызайнам і інфармацыйным зместам.

Слоўнік утрымлівае набор ІТ-тэрмінаў, згуртаваных па тэмах, а таксама кароткія звесткі пра краіну ў беларускім і англійскім варыянце напісання.

Мэты распрацоўкі:
дапамагчы тым, хто робіць першыя крокі ў ІТ-сферы, выўчыть адпаведную тэрміналогію;
пашарыць цікавасть сярод ІТ-спецыялістаў да беларускай мовы;
папоўніць цікавымі зветкамі веды пра сваю краіну.

Можна напісаць ліст па адрасе: ttrukhanovich@tut.by


← вярнуцца ў навіны