Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Падтрымаем праект слоўніка “Наш дом / Our Home”!

2015.12.11 0

Хочаш запомніць – пабач на ўласныя вочы. “Наш дом / Our Home” – гэта

першы ў Беларусі беларуска-англійскі тэматычны слоўнік у малюнках;

- каля 50 старонак якасных каляровых ілюстрацый на шчыльнай крэйдаванай паперы;

- каля 1000 будзённых словаў, словазлучэнняў і кароткіх размоўных фразаў са спрошчанымі транскрыпцыямі. Беларускі і англійскі гласары (алфавітныя спісы) з нумарамі старонак дапамогуць у слоўніку хутка адшукаць патрэбныя малюнкі;

- звыш 20 тэматычных раздзелаў: "Часткі жылога будынка", “У доме”, “У вітальні”, “У спальні”, “У дзіцячым пакоі”, “На кухні”, "За сталом", “Рамонт” і інш.;

- нясумнае чытво для тых, хто хоча лёгка запомніць беларускія і/або англійскія “хатнія” словы і размоўныя выразы: назвы прадметаў побыту, гаспадарчых прылад, пакояў, хатніх спраў... Навука праз забаву для школьнікаў, а таксама – чаму б не? – для дашкольнікаў і дарослых;

- адметны падарунак для беларускага ці замежнага сябра. Англамоўныя замежнікі даведаюцца пра такія беларускія "фішкі”, як, напрыклад, "каберац" або “шуфляда”, а некаторыя беларусы ўспомняць ці наогул адкрыюць для сябе, якая розніца паміж "замыкаць", "зачыняць", "заплюшчваць" і "закрываць" ці як называецца “гэтая штука”. 

Старонкі слоўніка будуць выглядаць прыблізна так:

У якасці пілотнага праекта ўжо створана 30% ілюстрацый. Творчая каманда праекта плануе выдаць “Наш дом / Our Home” да 1 чэрвеня 2016 года накладам 500 асобнікаў у супрацы з выдавецтвам “Галіяфы”.

Для выдання слоўніка трэба сабраць праз "Талакошт" 43 мільёны бел. руб.


← вярнуцца ў навіны