Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прэзентацыя зборнікаў творчай спадчыны Зоські Верас

2015.12.10 0

 Выява з сайта svaboda.org.

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а) 16 снежня, у сераду, адбудзецца прэзентацыязборнікаў творчай спадчыны Зоські Верас "Пакуль рука пяро трымае"і “Зоська Верас. Выбраныя творы”.

У апошнія месяцы гэтага года ў выдавецтвах “Беларуская навука” і “Лімарыус” пабачылі свет два выданні творчай спадчыны вядомай беларускай мемуарысткі, асветніцы, працаўніцы на ніве беларускага адраджэння Зоські Верас ( сапр. Людвіка-Зоф’я Сівіцкая, па мужу Войцік): “Пакуль рука пяро трымае” ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”(укладальнік Міхась Скобла) і “Зоська Верас. Выбраныя творы” ў серыі “Беларускі кнігазбор” (укладальнік Ганна Запартыка).

Прэзентуемыя зборнікі знаёмяць чытача з літаратурнай, мемуарнай, эпісталярнай спадчынай беларускай пісьменніцы і грамадска-культурнай дзяячкі. Зборнік “Выбраныя творы” – на сёння самае поўнае выданне твораў Зоські Верас, у якое ўвайшлі вершы, апавяданні, артыкулы, успаміны, лісты, а таксама Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік. Зборнік “Пакуль рука пяро трымае” ўзбагачае “Беларускую мемуарную бібліятэку” новай арыгінальнай кнігай.

На прэзентацыі мяркуюцца выступленні: Ганны Запартыкі, Міхася Скоблы, Сяргея Панізніка, Уладзіміра Ягоўдзіка, Кастуся Цвіркі, Анатоля Сідарэвіча, Георгія Кісялёва. Пачатак 17.00. Уваход вольны.


← вярнуцца ў навіны