Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У ТБМ прыйшоў ліст падтрымкі

2015.11.15 0

У ТБМ прыйшоў ліст падтрымкі ад жыхаркі Віцебскай вобласці Людмілы Ардынскай (сябра народнага музычна-літаратурнага аб’яднання “Світанак” з г.п. Шаркаўшчына, Віцебск. вобл.). Сп. Людміла ўхваляе ідэю стварэння помніка беларускай мове і непакоіцца за лёс помніка, прысвечанага літары "Ў". І нават напісала вершы з гэтай нагоды.

 

“Ў” 

“Ў” беларускае, “У” нескладовае –

Літара мовы і гук адмысловы,

Што нам спрадвеку гучаннем кароткім

Перадалося ў маўленні ад продкаў.

 

Чуецца ён у бязмежжы палётаў,

У гушчары пракаветных лясоў.

Сягае выгінаў рачных берагоў

Над роўняддзю белых бліскучых снягоў.

 

Поўню трымае ў зоркавым небе,

Ў ніўцы ўрадлівай, што корміць нас хлебам.

Ёсць у вялікай колькасці словаў

Гукам і літарай матчынай мовы.

 

Помнік у гонар беларускай мовы

Які ў гонар твой паставяць помнік,

“Самаадданая да самазабыцця,

Ахвярная, пакутлівая мова”*,

Ласкава-сціплая, пяшчотная мая?

 

Ці будзе сумнаю калінаю пахілай

Каля вясновае вірлівае ракі?

Ці птушкай, у якой звязалі крылы,

Забаранілі песні на вякі?

 

Ці крыжам на зямлі яна паўстане,

Што па жыцці Мацей нёс Бурачок?

Ці зоркай сіняю на золку прад світаннем

Паэту, што асвечвае радок?

 

У помніку хай птушкаю лунае

Крылатай спеўнаю над вольнаю зямлёй!

У каго Мацея крыж, хай акрыляе.

Народны вечны помнік будзе той.

 

* П. Севярынец “Беларуская глыбіня” (раздзел “Мова любові”)


← вярнуцца ў навіны