Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Памёр Віктар Сырыца. ТБМ спачувае

2015.11.09 0

Сёння ранкам прыйшла сумная навіна: раптоўна пакінуў гэты свет старшыня Баранавіцкай арганізацыі ТБМ Віктар Сырыца. Гэта вельмі вялікая страта не толькі для нашай арганізацыі, але для ўсіх патрыятычных сіл Беларусі, бо спадар Віктар яднаў усіх аднадумцаў незалежна ад іх палітычных прыхільнасцяў. Ён нястомна працаваў на ніве беларушчыны, апякуючыся помнікамі ў гонар нашых выбітных герояў і славутых, але забытых падзей. Яго ўласная кватэра гасцінна расчыняла дзверы і для маладых творцаў, і для людзей старэйшага пакалення. Яго апантаная дзейнасць у пашырэнні беларускага слова, яго пазіцыя па аднаўленні праўдзівай гісторыі не заўсёды знаходзіла разуменне і падтрымку ў мясцовай улады. Але спадар Віктар верыў у сапраўдныя каштоўнасці і працаваў нягледзячы ні на што.

Сябры ТБМ неаднаразова абіралі яго сябрам Рэспубліканскай Рады. Баранавіцкае ТБМ, якое ён узначальваў, адна з самых дзейсных нашых арганізацый. Сябры Таварыства беларускай мовы смуткуюць з нагоды адыходу Віктара Сырыцы. Мы выказваем шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.


← вярнуцца ў навіны