Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2015.10.27 0
Беларускі патрыёт сп. М.Ярмашэвіч з Брэста на старонках “Народнай Волі” выступіў з прапановай усталяваць у Мінску памятны знак у гонар дзяржаўнай беларускай мовы. Яго ініцыятыву падтрымаў сакратарыят ТБМ. Была сфармавана ініцыятыўная група па стварэнні аргкамітэта па гэтым пытанні на чале з Старшынёй ТБМ Алегам Трусавым.
Зараз сакратарыят ТБМ прапануе далучыцца да дзейнасці аргкамітэта беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў, архітэктараў, скульптараў, мастакоў, дызайнераў і бізнесоўцаў.
Аргкамітэт напачатку павінен будзе зрабіць наступную працу:
1) распрацаваць канцэпцыю помніка і зрабіць яго макет;
2) вызначыць месца ў г. Мінску для яго ўсталявання і ўзгадніць з органамі ўлады.
3) Скласці каштарыс і сабраць неабходныя сродкі для пабудовы гэтага мемарыяльнага знака.
Мы запрашаем неабыякавых грамадзян Беларусі далучыцца да працы аргкамітэта і дасылаць свае прапановы на адрас: г. Мінск, 220034, п/с № 41, ТБМ. Эл. адрас: siadziba@gmail.com Сакратарыят ТБМ