Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ прапануе выдаць усе творы Святланы Алексіевіч на беларускай мове

2015.10.20 0

Міністру адукацыі 

Шаноўны Міхаіл Анатольевіч!

У СМІ прайшла інфармацыя, што ў бліжэйшы час у беларускіх школах пачнуць вывучаць творчасць Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Святланы Алексіевіч.

Мы вітаем такі еўрапейскі падыход, але ў нас выклікала заклапочанасць, што вывучаць творчасць Святланы Алексіевіч збіраюцца на рускай мове. Святлана Алексіевіч - беларускі Нобелеўскі лаўрэат і вывучэнне яе твораў павінна ісці на беларускай мове. І няважна, што кнігі Святланы Алексіевіч напісаны па-руску. І Гусоўскага і Міцкевіча ў школах вучаць па-беларуску, хаця іхнія творы напісаны на латыні і польскай мове. Чаму Алексіевіч павінны вучыць па-руску. Кнігі Алексіевіч ніякага дачынення да рускай мастацкай літаратуры не маюць. Дастаткова нашым дзецям чытаць па-руску Пушкіна, Чэхава і іншых пісьменнікаў.

Гэта будзе цалкам адпавядаць наступнаму выказванню Кіраўніка нашай дзяржавы: “Беларуская мова з’яўляецца важнейшым нацыянальным культурным здабыткам”. 

З павагай,

Старшыня ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” А. Трусаў.

Міністру інфармацыі

Шаноўная Лілія Станіславаўна!

Як Вам, безумоўна, вядома, нядаўна беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Беларускія СМІ сцвярджаюць, быццам дзяржаўныя выдавецтвы за апошнія 20 гадоў не выдалі ніводнай кнігі Святланы Алексіевіч.

Мы думаем, што Міністэрства інфармацыі неяк будзе рэагаваць на гэтую сітуацыю, і прапануем наступнае:

- выдаць усе кнігі Святланы Алексіевіч за дзяржаўны кошт на дзяржаўнай беларускай мове годнымі накладамі, каб у кожнай бібліятэцы Беларусі і ў кожнай кнігарні былі кнігі Нобелеўскага лаўрэата па-беларуску;

Такія дзеянні будуць цалкам адпавядаць наступнаму выказванню Кіраўніка нашай краіны: “Беларуская мова з’яўляецца важнейшым нацыянальным культурным здабыткам”.

З павагай,

Старшыня ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” А. Трусаў.


← вярнуцца ў навіны