Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Да 75-годдзя Кастуся Тарасава ТБМ выпусціла паштоўку і каляндарык (абноўлена)

2015.11.27 0

У суботу 10 кастрычніка знакамітаму беларускаму пісьменніку, публіцысту, выдаўцу споўнілася б 75 гадоў. Да гэтай даты ТБМ выпусціла паштоўку з выявай партрэта Кастуся Тарасава на фоне касцёла Святога Роха на Залатой Горцы. Менавіта гэтым мясцінам беларускай сталіцы быў прысвечаны адзін з твораў пісьменніка. Таксама плануецца выдаць кішэнны каляндарык з такой жа выявай на 2016 г.

Ахвотныя атрымаць юбілейную паштоўку і каляндарык на 2016 год могуць звяртацца ў сядзібу ТБМ і ў офіс БНФ, пачынаючы з 13 кастрычніка.

Акрамя таго, кіраўніцтва ТБМ звярнулася ў Мінгарвыканкам і ў Міністэрства культуры з прапановай надаць адной з вуліц сталіцы імя вядомага пісьменніка. Зараз гэта пытанне разглядаецца.

Старшыня ТБМ

Алег Трусаў


← вярнуцца ў навіны