Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Петыцыя за выкарыстанне беларускай мовы ў афіцыйных кантактах паміж Украінай і нашай краінай

2015.09.22 0

 Выява з сайта therepublicsquare.com.

Каманда журналістаў украінскага партала пра Ўсходнюю Еўропу “Порт Эўропа” стварыла электронную петыцыю да прэзідэнта Украіны адносна выкарыстання беларускай мовы ва ўкраінска-беларускіх адносінах на дзяржаўным узроўні.

Задача петыцыі – звярнуць увагу грамадства на нівеліраванне беларускай мовы органамі ўкраінскай улады. Ініцыятары петыцыі дамагаюцца, каб беларуская мова выкарыстоўвалася замест расейскай прынамсі ў аб’явах на вакзалах, у анатацыях да тавараў, якія экспартуюцца з Украіны, і на Інтэрнэт-старонцы амбасады Украіны ў Беларусі.
 
Петыцыю могуць падпісваць грамадзяне Беларусі ды іншых дзяржаваў. Для таго, каб петыцыя была разгледжаная Прэзідэнтам, неабходна сабраць 25.000 подпісаў цягам 90 дзён з моманту яе стварэння. Петыцыя ўбачыла свет 7 верасня 2015 г.
 
Больш падрабязна з ідэяй, мэтаю і задачамі петыцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
 

Паводле porteuropa.eu


← вярнуцца ў навіны