Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Электронны падручнік па беларускай як замежнай

2015.07.27 0

У сеціве цяпер ёсць сайт «Вывучаем беларускую: з любоўю да мовы» — электронны падручнік па беларускай мове як замежнай. Пры стварэнні рэсурсу аўтары абапіраліся на выданні тэстаў па беларускай як замежнай, выдадзеныя Таварыствам у 2014 годзе.

Сайт «Вывучаем беларускую: з любоўю да мовы» — гэта эксперыментальная пляцоўка для студэнтаў, якія вучацца ствараць электронныя навучальныя рэсурсы па беларускай мове.

Прапанаваныя на сайце вучэбныя матэрыялы ўвесь час удасканальваюцца і пашыраюцца. Гэта доўгатэрміновы праект, які паляпшаецца, дзякуючы намаганням розных удзельнікаў. Яго стваральнікі — студэнты філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта розных гадоў навучання. Вось іх імёны: Агата Ракава, Аліна Агрэніч, Настасся Ажар, Надзея Асмакоўская, Марына Дастанка, Кацярына Гашчэўская, Ганна Грыдасава, Яна Гульцяева, Кацярына Скурат, Каця Петрашкевіч, Марыя Кахно, Ксенія Касцюк, Вольга Аверына, Валерыя Вашчылка, Марыя Кульбіцкая, Марыя Якута, Надзея Неўдах, Алена Сінягаева, Вольга Шышко, Вольга Пятруша, Ілона Бортнік, Вольга Кавальская, Дар’я Марозава, Яўген Собалеў, Цімур Буйко, Вольга Ліхадзіеўская, Віалетта Ярашэвіч, Вікторыя Андрыевіч, Яна Стяпура, Юлія Кравец, Вераніка Бугай.

Аўтар, кіраўнік і вэб-распрацоўшчык праекта — дацэнт кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ Елісеева Вольга Яўгенаўна.


← вярнуцца ў навіны