Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зварот Сакратарыята Таварыства беларускай мовы да ўдзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі

2015.07.24 1

Паважанае спадарства!

Найважнейшы складнік нацыянальнай культуры і незалежнасці нашай краіны - беларуская мова - перажывае надзвычай складаны перыяд.

У сувязі з гэтым мы заклікаем усіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ўключыць у свае выбарчыя праграмы наступныя пункты:

1. Прыняць Закон аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы.

2. Адкрыць у Мінску Нацыянальны ўніверсітэт імя Францішка Багушэвіча з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай мове.

3. У кожным раённым цэнтры адкрыць школу або гімназію з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай мове.

4. Вярнуць выкладанне гісторыі і геаграфіі ва ўсіх школах краіны па-беларуску.

Гэта будзе найлепшым спосабам сцвердзіць свой патрыятызм і праявіць сапраўдны клопат пра незалежнасць і культуру Беларусі.

22 ліпеня 2015 года,  Сакратарыят ТБМ

Каментары

Госць 2015-07-28 10:33:45

1. Законы прымаюць (павінны прымаць) парламенты, а не прэзідэнты. 2. Трэці пункт пра школу або гімназію як бы намякае, што яна мае быць адна на райцэнтр. Хіба гэтага дастаткова для Пінска, Мазыра ці Бабруйска? 3. Ці абавязкова, каб Нацыянальны ўніверсітэт называўся імем Ф. Багушэвіча? А чаму, напрыклад, не Ф. Скарыны або Ул. Караткевіча? 4. Найлепшым спосабам сцвердзіць свой патрыятызм для членаў сакратарыята будзе не складанне падобных адозваў, а залучэнне ў ТБМ новых актывістаў.


← вярнуцца ў навіны