Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адкрыты ліст галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць"

2015.06.15 0

Дарагія сябры!

Кожнаму, хто падтрымаў з пачатку гэтага года выхад часопіса “Бярозка”, падпісаўшыся на яго асабіста і падпісаўшы дзетак родных і сяброў, я выказваю сваю вялікую падзяку, самую шчырую і самую светлую, якую толькі можна адчуць у душы і перадаць добрым людзям. Ніякага пафасу ў наступных словах: кожны з вас ёсць менавіта той чалавек, якому лёс літаратуры і будучыня новых пакаленняў неабыякавыя па-сапраўднаму, а не толькі на словах.

Ведайце, калі ласка, што літаральна кожны нумар часопіса робіцца з думкамі пра кожнага з вашых любых дзетак, пляменнікаў, унукаў, а кожны з вас асабіста мае поўнае права рабіць нам заўвагі і прапановы.

Спадзяёмся, што новае паўгоддзе прынясе шмат новых светлых ідэй, а вы працягнеце падпіску на нашу выданне. Ласкава пра гэта просім!

Кошт індывідуальнай падпіскі на выданне не павялічыўся: па- ранейшаму 21 000 рублёў на месяц, 63 000 рублёў на квартал, 126 000 рублёў на паўгоддзе.

Святлана Дзянісава,
галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”


← вярнуцца ў навіны