Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Івянецкая арганiзацыя ТБМ (Валожынскі раён)

навіны

Пад крылом багіні Жывы

2015.06.15 0

На персанальнай выставе Алега Раманоўскага, прысвечанай 65-годдзю аўтара, у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры прадстаўлены жывапіс, графіка, кераміка і тэксты з перыядычнага друку.

Творы вызначаюцца любоўю да роднага краю і маюць Івянецкі каларыт. Ад паганскай багіні Жывы (апякунка паселішча), адлюстраванай у графіцы і керамічнай скульптуры, акварэльнага трыпціха “Мікола Гусоўскі” (ураджэнец ваколіц Івянца) да жывапісных краявідаў і алоўкавых замалёвак з натуры местачкоўцаў – ілюстрацый да паэтычных твораў сябра Івана Вальчэўскага, ляпнога дэкаратыўнага посуду і міфалагічных гліняных цацак – свістулек, графічных рэканструкцый зніклых архітэктурных помнікаў – такі творчы дыяпазон майстра.

Выпускнік мастацка – графічнага факультэта Віцебскага педінстытута, кіраўнік Народнай выяўленчай студыі Івянецкай СШ, былы дырэктар Іаянецкага музея традыцыйнай культуры, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, старшыня Івянецкай суполкі ТБМ, аўтар краязнаўчых і мастацтвазнаўчых артыкулаў Алег Раманоўскі знаходзіцца ў пошуку новых творчых здзяйсненняў.


← вярнуцца ў навіны