Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Заява сакратарыята ТБМ з нагоды 20-годдзя першага рэферэндуму ў Беларусі

2015.05.15 0

Сёлета, 14 траўня (мая), споўніцца 20 год першаму беларускаму рэферэндуму.

Адным з пытанняў было пытанне аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай.

Згодна з афіцыйнымі дадзенымі ў рэферэндуме прынялі ўдзел 64,8% жыхароў Беларусі, з іх за роўнасць дзвюх дзяржаўных моў прагаласавала 4017273 чалавекі, альбо 51,81%. Дваццаць гадоў - дастатковы час для таго, каб увасобіць волю народа на практыцы і ў штодзённым жыцці. Але дзе абяцаная роўнасць моў? Мусім канстатаваць, што была штучна зменшана інфармацыйная прастора на дзяржаўнай беларускай мове ў сферы тэле- і радыёвяшчання, у дзяржаўных друкаваных сродках масавай інфармацыі, у сістэме адукацыі, у беларускім войску, сістэме МУС і дзяржаўным апараце. Такая недальнабачная палітыка ставіць пад пагрозу само існаванне беларускай дзяржавы. Настаў час зрабіць высновы і вярнуць дзяржаўную беларускую мову ва ўсе сферы грамадскага жыцця.

Кожнаму беларускаму патрыёту варта памятаць: будзе свабодна развівацца беларуская мова ў незалежнай Беларусі – будзе жыць беларускі народ!

13.05.2015 г.


← вярнуцца ў навіны