Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Гродзенская абласная арганізацыя ТБМ

навіны

Маніторынг ТБМ (2014-2015), дадзеныя на першы квартал 2015 г.

2015.04.23 0

Да амаль пустога ліста ў сядзібу ТБМ Менску, які даслаў кіраўнік справамі старшыні гарвыканкаму Гродна сп.Гоя Мечыслава Браніслававіча сп. Бялінскі , дадаем уласны ненавуковы маніторынг у асобных галінах гаспадаркі горада. У галіне адукацыі па вобласці займаемся маніторынгам з 2010 года, калі з’явіліся перадумовы для адкрыцця беларускіх класаў у рускамоўных школах.У іншых сферах і раней рабіліся аматарскія спробы маніторынгу для падрыхтоўкі да сустрэчаў з уладамі горада і раёнаў.

1) Маніторынг ад сп.Місцюкевіча А.І.

Мясцова ўлада.
Грамадства і выбары.
Сацыяэканамічная сфера
Аналіз выкарыстання беларускай мовы пры правядзенні выбараў Прэзідэнта РБ 19.03.2006 г.і 19.12.2010.г. а таксама ў палату прадстаўнікоў 27.10.2008 г.і 23.09.2012 г. паказала:

1. Агітацыйных плакатаў па выбарах прэзідэнта ў 2010 па-беларуску па параўнанню з 2006 значна зменшылася.
2. На выбарчых участках ЖЭС-13 Дзевятоўка і гімназіі №6 у 2010 вялікія плакаты былі па-руску.
3. Агітацыйныя плакаты ўсіх кандыдатаў у палату былі рускамоўныя.
4. На выбарчым участку ў коледжы хімікаў пры паўторных выбарах (С. Маскевіча) уся дакументацыя была рускамоўная. Старшыня выбарчай камісіі паясніў:”В кампьютары нет белоруской программы”.
У апошні час рэзка скарацілася візуальная інфармацыя на беларускай мове. Уведзеныя ў эксплуатацыю новыя будынкі арганізацый і пераехаўшыя у іншыя будынкі забяспечаны толькі рускамоўнымі шыльдамі з назвай арганізацыі, а пра назвы кабінетаў і гаварыць няма чаго ўсюды па руску.

Асабіста заўважыў, што ў цяперашні час стараюцца вычысціць усё беларускае праціўнікі ранейшай беларусізацыі. Што іх акрыліла я няведаю, але гэта рускія былыя вайскоўцы, беларусы якія пераехлі з Казахстана, Азербаджана, Абхазіі і некатарыя каранныя беларусы. Пры асабістых сустрэчах яны прыкідваюцца такімі вялікімі рускамоўнымі патрыётамі Беларусі, а на маю заўвагу чаму шыльда на дзвярах рускамоўная, адказ просты: ”Да это наш художник так нарисовал”.

 Адукацыя

2). Маніторынг ад Крапоцінай В.І.

Ва ўсе раённыя аддзелы адукацыі вобласці былі дасланы эл.лісты наступнага зместу:

1. Ці існуюць у раёне адукацыйныя установы з беларускай мовай навучання?
2. Ці сапраўды выкарыстоўваецца беларуская мова на занятках у гэтых адукацыйных установах?
3. Ці выкарыстоўваецца беларуская мова па-за ўрокамі.
4. Ва ўсіх адукацыйных установах раёна: ступень валодання мовай школьнымі настаўнікамі, выкладчыкамі ВНУ, ПТНУ, Д/С.(ад 5 балаў да 0)
5. Ці выкарыстоўваецца беларуская мова ў афармленні і працы? Працэнт беларускамоўных запісаў на шыльдах, стэндах ды інш. у адукацыйных установах раёна.

Прайшло каля месяца і нарэшце атрымалі першы ліст з Ліды. Пазней атрымалі ліст з Бераставіцы.


3).Маніторынг ад Кроя А.І.

Адукацыя.

У аддзеле адукацыі горада ёсць план мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы на 2010 і наступныя гады. Абласная ГА ТБМ актыўна дапамагала метадыстам у яго стварэнні. Абласны ТБМ фармальна ўваходзіць( з 2013года не запрашалі на паседжанні) у каардынацыйны савет па папулярызацыі мовы пры аддзеле адукацыі гарвыканкаму.

Штогод абласная і гарадская рады ТБМ прымае актыўны ўдзел з дазволу нач.аддзела адукацыі і адміністрацый кожнай школы(часам не дазваляюць нам выступаць некаторыя кіраўнікі школ, але пасля званка ў аддзел адукацыі справа хутка вырашаецца) на бацькоўскіх сходах будучых першакласнікаў школ горада. У 2010 г.з-за цвёрдай пазіцыі бацькоў і нашай дапамогі ў Гродна зноў з’явілася першая вучаніца, якая пачала вучыцца па беларуску(С. Астроўская).

У 2013г. у Гродна вучылася 13 чалавек па-беларуску. У верасні 2014г.упершыню ў 21 ст.былі адкрыты адразу два першых беларускіх класа (Ленінскі і Кастрычніцкі раёны), дзе ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску. Таксама, ўпершыню ў горадзе для абодвух вучняў, якія паступілі ў 5 кл.гімназіі №10 былі створаны ўмовы для навучання пераважнай большасці прадметаў па-беларуску.Агулам (восень 2014г) у Гродна вучыцца па-беларуску 26 дзяцей.

У Гродзенскім раёне і у горадзе Гродна ў рускамоўных школах усяго вучыцца 167 дзяцей.Пакуль гэта найлепшы паказчык па вобласці.

Па перапісу насельніцтва 2009г. 34% жыхароў горада лічаць беларускую мову роднай(кожны трэці жыхар), а 23тыс чал. размаўляюць на ёй штодня дома. Таму патэнцыял для пашырэння беларускага навучання ёсць дастаткова вялікі.

Двадцаць гадоў назад у Гародні каля 80% вучняў горада вучыліся па-беларуку. Некалькі год, з другой паловы першага дзесяцігоддзя 21ст. у Гародні не было ніводнага беларускага класа да 2010 года.

На сёння ёсць таксама 2 беларускія рознаўзроставыя групы дзяцей у д/с № 45. Аддзел адукацыі звычайна паведамляе і пра д/с №54 і прыводзіць агульную лічбу дзяцей, якія вучацца па-беларуску ў 8 групах агульнай колькасцю 138 дзетак. Бацькі з беларускіх груп садка №45 кажуць, што насамрэч беларускае навучанне ў дс №54 фармальнае і стараюцца аддаваць дзяцей у д/с №45, дзе ствараюць асобныя беларускія групы. Некалькі бацькоў таксама выхоўваюць сваіх дзетак некалькі разоў на тыдзень у прыватным дзіцячым цэнтры, дзе знайшлі беларускамоўную выхавацельку і сфармавалі асобную беларускамоўную групу.

У горадзе Ліда, па афіцыйных звестках аддзела адукацыі ў 4 (№ 12, № 15 ,№ 16, № 17) установах горада адкрыты 7 беларускіх класаў у пачатковай школе.Усяго навучаецца ў беларускіх класах рускамоўных школ Лідскага раёна і у горадзе Ліда 165 дзяцей.

У дашкольных навучальных установах горада Ліда навучаецца 2 беларускія групы ў садках № 26 і № 35.

Адукацыя. Гарадзенская вобласць
Табліца 1 
Колькасць беларускіх класаў і вучняў у гарадскіх рускамоўных школах
 
 
 
2011-2012
2011-2012
2012-2013
2012-2013
2013-2014
2013-2014
2011-2013
2011-2013
п/п
    Раён
Колькасць 
класаў
Колькасць 
вучняў
Колькасць 
класаў
Колькасць 
вучняў
Колькасць 
класаў
Колькасць 
вучняў
Усяго класаў
Усяго вучняў
1
Астравецкі
-------
--------
     1
15
12
116
13
131
2
Ашмянскі
       2
      25
     2
22
19
5
66
3
Бераставіцкі
-------
--------
--------
--------
--------
--------
--------
-------
4
Ваўкавыскі
       3
      26
4
50
2
22
9
98
5
Воранаўскі
-------
--------
--------
--------
--------
--------
--------
-------
6
Гродзенскі
      1
        6
1
7
2
14
4
27
7
Дзятлаўскі
-------
--------
--------
-------
1
6
1
6
8
Зельвенскі
      1
       14
2
27
1
9
4
50
9
Іўеўскі
      1
       10
1
13
-------
--------
2
23
10
Карэліцкі
      1
(г.п.
Мір)          8
--------
--------
-------
--------
1
8
11
Лідскі
      2
        7
3
24
1
9
6
40
12
Мастоўскі
--------
--------
2
10
--------
--------
2
10
13
Навагрудскі
      2
        7
2
8
3
14
7
29
14
Свіслацкі
      2
       11
1
6
--------
--------
3
17
15
Слонімскі
      2
       41
2
39
2
45
6
125
16
Смаргонскі
      1 
       11
1
12
--------
--------
2
23
17
Шчучынскі
--------
--------
3
31
3
37
6
68
 
Гародня:
      
 
 
 
 
 
 
 
18
Кастрычніцкі
      1
        2
------
--------
1
5
2
7
19
Ленінскі
      1
        1
1
1
--------
-------
2
2
 
 
 
УСЯГО:
     20
      169
26
265
29
296
75
630?
 
 
 
 
  Табліца 2
У  2014/2015гг. Па Гарадзенскай вобласці ў рускамоўных школах.
п/п
Раён                           2011-2014                                                 2014/2015
класы              вучні класы                 вучні
1
Астравецкі –      13                     131                                     1                 14???
2
Ашмянскі-         5                        66 7                      90
3
Бераставіцкі-    0                          0                                        0                      0
4
Ваўкавыскі9 98 10                  104
5
Воранаўскі0 0 0 0
6
Гродзенскі 4                         27                                    12                   141
 Гродзенскі +Гродна                                                                                         167
 
7
Дзятлаўскі1 6 1 6
8
Зельвенскі4 50 8 99
9
Іўеўскі2 23 3 34
10
   Карэліцкі1 8 1                    8(Мір)
11
Лідскі+Ліда 6 40                             13+2змеш.165
12
Мастоўскі2 10 3 8
13
Навагрудскі 7 29 10 50
14
Свіслацкі3 17 3 21
15
Слонімскі6 125 8 121
16
Смаргонскі2 23 5 72
17
Шчучынскі6 68 10 117
 
Гародня:
18
Кастрычніцкі        2 7 3 12
19
Ленінскі2 2                                      5 14
20
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Табліца 3
Колькасць беларускіх класаў і вучняў ў беларускіх школах Гарадзенкай вобласці.
          (2014/2015)
УСЯГО:75 630?                             104 1075?
Пакуль невядома сітуацыя пра Астравецкі раён. Чакаем інфармацыю ад краязнаўцаў, бо ёсць звесткі пра значнае змяншэнне беларускіх класаў.  Таму агульная лічба за 2014/2015 годы знаходзіцца ў дынаміцы.Зялёным колерам выдзелены раёны,якія маюць больш  50 чалавек у рускамоўных школах.Самыя лепшыя раёны Гарадзеншчыны:
 1. Гродзенскі-167
 2.Лідскі-165
3.Слонімскі-121
Чырвоным колерам пазначаны два самых горшых раёна Гарадзенскай вобласці, якія не адкрылі за апошнія 5 гадоў ніводнага беларускага класа ў рускіх школах:
Воранаўскі ( самы “польскі” раён па перапсу 2009г.) і Бераставіцкі.Недалёка адстаў Карэліцкі (самы “беларускі” раён Гр.вобласці па перапісу нас-ва 2009г)і Дзятлаўскі.На жаль з апошніх 5 гадоў 2014год! стаў для Гарадзеншчыны самым слабым па колькасці дзяцей, якія пайшлі ў першыя беларускія класы ў Гродзенскай вобласці ў рускамоўныя школы.Нават пасля такіх гучных выступаў кіраўніцтва краіны ў СМІ ў раёнах не была праведзена адпаведная праца па папулярызацыі беларускага навучання. Калі ў мінулыя гады звычайна не набіралі ў першыя беларускія класы у 5-8 раёнах вобласці, то у 2014г.-у 9 раёнах з 17+2(Гродна).Усяго  пайшло вучняў у першыя класы вобласці ва ўсе тыпы школ з рознымі мовамі навучання-11969 чал. Больш 1000 чал. па-беларуску ў рускіх класах.
 
 
 
 
Астравецкі
12
1350
Ашмянскі
10
1155
Бераставіцкі
9
677
Ваўкавыскі
11
1030
Воранаўскі
14
1626
Гродзенскі
4
769
Дзятлаўскі
11
620
Зельвенскі
9
665
Іўеўскі
10
1299
Карэліцкі
11
866
Лідскі
15
1814
Мастоўскі
11
1060
Навагрудскі
11
961
Свіслацкі
10
720
Слонімскі
13
   1177
Смаргонскі
12
   1033
Шчучынскі
Усяго:
7
180
729
17551
 
У васьмі раёнах Гарадзенскай вобласці у беларускіх школах вучыцца менш 1000 чалавек-Бераставіцкі,Гродзенскі,Дзятлаўскі і інш.(табліца 3) У Гродзенскім раёне засталося  4  беларускія школы -гэта самы вялікі ў Гродз.вобласці раён. Але(павольна) назіраецца адваротны працэс ў гарадах раёна і іншых паселішчах, дзе ў 2014г. працавалі   ў рускіх школах беларускія класы(12 класаў-141 чал. і 26 дзяцей у Гародні) 
 
                                                Табліца 4 (Гарадзенская вобласць)
                                                      Геаграфія беларускай мовы.
 
          2
     3
        4
     5 
         6
         7
8
 
   Раён
Коль
касць нас-ва 
падчас перапісу
(2009)
Коль
касць нас-ва ў працэнтах па вобласці
(першая лічба 
Дзярж
стата)
Беларус
кую 
назвалі роднай
Беларуская
(родная) 
ў працэнтах ад  нас-ва
раёна
Беларуская
(родная)
на якой 
звычайна размаўляюць дома
(у лічбах  і працэнтах)
ад нас-ва
раёна
Коль
касць
нас-ва
на 
1.09.
2013г.
1
Астравецкі
24266
2,21 (2,26)
20733
85,44
17988(74,12)
24024
2
Ашмянскі
32411
2,94 (3,02)
26594
82,0
20239(62,44)
31456
3
Бераставіцкі
18017
1,66 (1,68)
13256
73,57
10816(60,03)
16409
4
Ваўкавыскі
75329
7 (7,02)
44806
59,48
24533(32.56)
72273
5
Воранаўскі
30477
2,79 (2,84)
22419
73,56
20682(67,86)
27617
6
Гродзенскі
54525
5,11 (5,08)
27921
51,2
15039(27,58)
50373
7
Дзятлаўскі
29703
2,8 ( 2,77)
25916
87,25
20583(69,29)
26820
8
Зельвенскі
19119
1,8 (1,78)
16214
84,8
14540(76,05)
16870
9
Іўеўскі
28891
2,67(2,69)
27060
93,66
24330(84,21)
25734
10
Карэліцкі
24130
2,3 (2,25)
21636
89,66
10742(44,51)
21847
11
Лідскі
135096
12,58 (12,59)
72256
53,48
41622(30,80)
133269
12
Мастоўскі
33883
3,14 (3,15)
27393
80,84
17641(52,06)
30367
13
Навагрудскі
49107
4,68 (4,57)
39969
81,39
26958(54,89)
46375
14
Свіслацкі
19539
1,83 (1,82)
17319
88,63
7670(39,25)
17233
15
Слонімскі
67288
6,29 (6,27)
42361
62,95
22569(33,54)
65712
16
Смаргонскі
55296
5,17 (5.16)
42375
76,63
29032(52,50)
53804
17
Шчучынскі
47764
4,49 (4,45)
34555
72,34
27854(58,31)
43357
18
Гародня
327540
30,54 (30,54)
111953
34,17
23082(7,04)
353025
19
Гарадзен
ская
вобласць
1 072 381
100(102,2)
634736
 
68,96
(51,5;
без Гародні
54,1)
1 056
565
 Дадзеныя з сайту Дзяржстаткамітэта (у дужках і слупок № 6-  падлікі Кроя А.І. у працэнтах з афіцыйных дадзеных )
 

З пісьмовага адказу нам.старшыні гарвыканкаму Кулешы З.В. ад 25.12.2013 К-493/. пасля візіту з прапановамі па папулярызацыі беларускай мовы да старшыні гарвыканкаму Худыка Андрэя Паўлавіча(адказ цалкам на асобным файле).

Адукацыя

План мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі на 2010 і наступныя гады паступова выконваецца.

Аб’явы на сайце аддзелаў адукацыі,спорту і турызму пра набор вучняў у класы з беларускай мовай навучання будуць размешчаны пасля Новага года(не з’явіліся, хоць і нагадвалі некалькі разоў. Заўвага К.А.).

Візуальная інфармацыя для педагогаў, вучняў і бацькоў часткова прадстаўляецца на беларускай мове: інфармацыя па правядзенні тыдняў беларускай мовы і літаратуры, да юбілейных дат дзеячоў беларускай літаратуры і культуры, аб’явы, выпуск газет, афармленне розных выстаў. Новыя шыльды выконваюцца таксама і на беларускай мове. На беларускай мове практыкуецца правядзенне педсаветаў, сходаў у гімназіях№5, 6, Ліцэі №1, СШ№2, 26, 32. У службовай перапісцы і вядзенні справаводства беларуская мова выкарыстоўваецца часткова: матэрыялы –прадстаўленыя для ўзнагароджання настаўнікаў і па патрабаваннях. У СШ№2, 32 Кніга пратаколаў педагагічных саветаў вядзецца на беларускай мове. У ДУА №54, 101 справаводства вядзецца па-беларуску.

З пісьмовага адказу нам.старшыні гарвыканкаму Кулешы З.В. ад 09.12.2014 Кол-339/ пасля візіту з прапановамі па папулярызацыі беларускай мовы да старшыні гарвыканкаму Гоя Мечыслава Браніслававіча.

Адукацыя.

План мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі на 2010 і наступныя гады паступова выконваецца.

У 2014/2015 навучальным годзе працуюць 8 класаў з беларускай мовай навучання(сярэднія школы №№32, 34,гімназія №10), у якіх навучаецца 26 вучняў. Акрамя таго, у дзіцячых садках №№45,54 адкрыты 8 груп з беларускай мовай навучання, у якіх знаходзіцца 138 выхаванцаў.

Візуальная інфармацыя для педагогаў, вучняў і бацькоў часткова прадстаўляецца на беларускай мове: інфармацыя аб правядзенні тыдняў беларуская мовы і літаратуры, да юбілейных дат дзеячоў беларускай літаратуры і культуры, аб’явы, выпуск газет, афармленне розных выстаў.

Аб’явы на сайце аддзелаў адукацыі,спорту і турызму пра набор вучняў у класы з беларускай мовай навучання будуць размешчаны ў ІІ квартале 2015 года.
Нам. старшыні гарвыканкаму Кулеша З.В.


Культура і СМІ і іншае.(маніторынг ад Кроя А.І)
За апошні год (са снежня 2013) двойчы былі на прыёме ў старшынь гарвыканкаму(Худыка А.П. і Гоя М.Б.)
На нашы звароты з прапановамі аб папулярызацыі і пашырэнні сферы ўжытку беларускай мовы атрымлівалі наступныя адказы(адказы цалкам асобнымі файламі).

Візуальная інфармацыя.У новым мікрараёне “Вішнявец”назвы новых вуліц пішуцца па-руску, на вул.Суворава і іншых на асобных дамах пасля рамонтаў мацуюцца новыя назвы таксама толькі па-руску.

Шапікі “Белсаюздрука” раней усе былі па-беларуску. З’явіліся новыя формы шапікаў, якія размясцілі найперш у цэнтры гораду-канечне надпісы толькі па-руску.

Амаль на усіх замежных таварах у нашых магазінах інфармацыя падаецца толькі па руску, апошнім часам ужо нават назву краіны BY на некаторых харчовых і іншых таварах не пішуць, бо дастаткова напісаць RU. Вытворцы маянэзу з РФ “Махееў” шмат гадоў друкаваў вялікімі літарамі BY і складнікі па-беларуску, але ў гэтым годзе ўжо не друкуюць нават назву нашай краіны. Амаль усе гарадзенскія прадпрыемcтвы, вырабляючы тавары таксама не карыстаюцца дзвума дзяржаўнымі мовамі (толькі адной, другой дзяржаўнай).Некаторыя толькі часткова –адну назву , напрыклад, хлебакамбінат( хадзіў да іх у госці, хваліў за хлеб“Спадар”які яны нават ў Менск вазілі і ў Лідзе пачалі выпускаць) у іншых прадпрыемстваў і гэтага няма.

З’явіліся прыватныя магазіны і прапрыемствы, якія свае шыльды пішуць па-беларуску, рэкламу ў газеты і інтэрнэт даюць і па-беларуску: “Юрась”, “Ашэр-мэбля”, “Крыга”, “Кубік”і інш.

Гукавая інфармацыя.

У транспарце па-беларуску назвы прыпынкаў. Некалькі год “змагаліся” за гэта –найперш трэба пахваліць сп.Місцюкевіча з ТБМ, які першы гэта пачаў рабіць. На вакзалах і па-беларуску.

СМІ-Інтэрнэт.Тэлебачанне. Іншае.

Газеты “Гродзенская праўда”,”Вячэрні Гродна”, іншыя газеты мала, ці амаль не друкуюць матэрыялаў па-беларуску, часам спасылаючыся на малую колькасць дасланых матэрыялаў на беларускай мове чытачамі, ці не фармат. У снежні 2014г. месяц рабіўся маніторынг гэтых газетаў. На 40 старонкавай(з праграмай ТБ) “ГП” адзін артыкул быў па-беларуску на палову старонкі. У “ВГ” звычайна таксама адзін артыкул на ўсю газету. З’явілася тут толькі адна невялікая калонка В.Шалкевіча па-беларуску. Але і яго артыкулы часам не друкуюцца. На сустрэчы ў Гоя М.Б. гал.рэдактарка сп.Максімчык абяцала пашырыць выкарыстанне мовы. Пазней асабіста давялося наведаць рэдакцыю. Але пакуль пэўных зрухаў не бачна, як і ў дзяржаўнай “ГП”.

Інтэрнэт. 25 снежня 2013 года на свой зварот у гарвыканкам мы атрымалі адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкаму З.В.Кулешы, дзе было абяцана дапрацаваць сайты горада і двух гарадскіх раёнаў і выказана надзея на далейшае супрацоўніцтва. Сёння мы вымушаны былі зноў звярнуцца з тымі ж самымі прапановамі ўжо да новага старшыні гарвыканкаму. Гэта датычыць найперш афіцыйных сайтаў гарвыканкаму і сайтаў Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада Гродна.Фактычна твар горада мае толькі добрую рускую версію, беларуская версія нашмат карацейшая.У час прагляду сайтаў 21 лістапада 2014г.левая калонка па-руску мела 28 найменняў, апошнія навіны за 20 лістапада, афіша аднаўляецца. Левая калонка па-беларуску мела 17 найменняў, апошнія навіны двухмесячнай даўніны за 17 верасня, афіша тэатру і кіно яшчэ за 2013год.Нават інфармацыя пра прыём грамадзян да старшыні гарвыканкаму паказвана была з прозвішчам мінулага старшыні Худыка А.П. Сайты Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў выкананы толькі на рускай мове, беларускай і англійскай версій, як на сайтах гарвыканкаму і аблвыканкаму няма ўвогуле.Пасля наведвання старшыні гарвыканкаму начальнікам аддзела культуры сп.Мамачкіным было абяцана(другі раз) дапрацаваць беларускія версіі афіцыйных сайтаў гарвыканкаму і раёнаў горада.

У сакавіку 2015года сітуацыя амаль не змянілася. Пры вусным звароце начальнік аддзела культуры сп.Мамачкін і яго намеснік сп.Вайтуляніс адказвалі па-руску.

Тэатр. У Гродзенскім драмтэатры у год бывае не больш аднаго спектакля па-беларуску, астатнія па-руску. На добра пастаўлены спектакль па выдатнаму твору пісьменнікаў на беларускай мове прыходзіць не менш людзей, чым на спектаклі па-руску. У 90-я гады так і было. Артысты слаба валодаюць мовай?Дык можна арганізаваць ва ўстановах культуры курсы беларускай мовы, хто яе забыў.На пачатак 2015 года запланаваны спектакль вядомага рэжысёра Г.Мушперта па-беларуску.
Ва ўстановах культуры, у прыватнасці работнікі бібліятэк на пытанні па-беларуску ў большасці не пераходзяць на мову чытача, хоць у адказе аддзела культуры гарвыканкаму паведамляецца пра валоданне беларускай мовай усімі супрацоўнікамі гэтай галіны. Калі ўсе супрацоўнікі культуры валодаюць беларускай мовай,то чаму не карыстаюцца, калі чытач звяртаецца па-беларуску? (выбарачнае апытанне праводзілася ў 2013-2014гг. у абласной бібліятэцы імя Я.Карскага і ў бібліятэцы імя Макаёнка), дарэчы, сам начальнік аддзела культуры гарвыканкаму ў час размовы не пераходзіць на мову наведвальніка, які звяртаецца па-беларуску.
Тэлебачанне. На гарадзенскім тэлебачанні з’явілася версія “навін” па-беларуску з выдатным дыктарам, але недастаткова праграм па папулярызацыі мовы, мала запрашаюцца маладыя паэты, музыкі, студэнты, выкладчыкі, якія размаўляюць, спяваюць па-беларуску.Выдатная праграма аб лёсах вядомых гарадзенцаў па праекту М.Мельнічэнкі здаецца толькі набыла б дадатковай папулярнасці калі б больш выходзіла на беларускай мове.

Кніжныя крамы.
М-н “Раніца” найбуйнейшы ў цэнтры гораду. Па ўласным назіранні мае да 5 % беларускамоўных кніг.Знаёмая супрацоўніца гэтай крамы сказала што больш, ад 5 да 10%. Невялічкія аддзелы ёсць і ў “Праметэі” і іншых крамах горада. Астатняе па-руску і на іншых мовах.

Аблвыканкам. Пасля наведвання ў красавіку 2015 года ідэалагічнага аддзела аблвыканкаму сябры ТБМ заўважылі наступнае: пасля сыходу С.Шапіры шыльды на кабінетах сталі рускамоўныя, інфармацыя на першым паверсе таксама. Галоўны ідэолаг вобласці сп.Скрабко пагадзіўся з крытыкай, што шыльды на будынках з дзяржаўным гербам краіны павінны выконвацца на дзвух мовах. На іншыя важныя пытанні не прагучала абнадзейваючай інфармацыі. Для будучага музея Быкава падходнага будынка пакуль не знайшлі, але пошукі працягваюцца.


← вярнуцца ў навіны