Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Гродзенская абласная арганізацыя ТБМ

навіны

Справаздача дзейнасці Гарадзенскай абласной ГА ТБМ за 2014 г.

2015.04.23 0

1.Удзел у штогадовай школьнай абласной алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Разам з абласным упраўленнем адукацыі віншаваліі і узнагародзілі падарункамі (кнігі і дыскі ) пераможцаў алімпіяды ад імя ТБМ. (студзень, Буднік І.,Місцюкевіч А.,Крой А.)

2. 21.02.2014г.Міжнародны Дзень роднай мовы.Узнагародзілі 13 дзяцей пачатковай школы, якія вучацца па-беларуску кнігай”Гедымін” з аўтографам і пажаданнямі поспехаў ад аўтара кнігі А.Краўцэвіча і ад імя ТБМ. Фундатар “Гарадзенская бібліятэка”(Крой А.,Місцюкевіч А.,Краўцэвіч А.,Буднік І.,)

3.Удзел сяброў ТБМ у штогадовай дыктоўцы па беларускай мове, арганізаванае “Гарадзенскай бібліятэкай” (сакавік).

4.У выдавецтве “ЮрСапрынт” выйшла кніга сябра ТБМ сп.Сухоцкага “Звонкае рэхва” пра вядомых асобаў Гарадзеншчыны з якімі аўтару даводзілася мець дачыненні(сакавік).

5.Напісанне сябрамі ТБМ краязнаўчых матэрыялаў у дапамогу настаўнікам, звязаных з падзеямі 1863-1864гг. у гістарычным альманаху”Горад святога Губерта”пад рэдакцыяй А.Смалянчука(Буднік І.,Крой А., Хільмановіч У.,).

6.Удзел на тэлеканале АНТ “Адваротны адлік” сп.Будніка ў праграме прысвечанай памяці падзей 1863-1864гг. Друкаванне кнігі І.Будніка пра падзеі 1863-1864гг на Гарадзеншчыне ў “Нашым Слове” і “Народнай волі”(сакавік-красавік).

7. Абласная рада ТБМ разам з “Гарадзенскай бібліятэкай”падарылі першай беларускаяй групе д/с №45 новыя кнігі для заняткаў ( група 12 чалавек).(красавік-травень). Набыцці беларускай групе ў садку новай магнітнай дошкі. Фундатар “Гарадзенская бібліятэка”(травень).( Мажэйка П.,Крой А.)

8. Радаўніца.Сябры абласной і гарадской радаў ТБМ ўшанавалі беларускіх грамадскіх і культурных дзеячоў на могілках каля В.А.”Азот”. Запалілі свечкі, успомнілі добрым словам, чыталі вершы(травень).

9.Запрашэнне сяброў ТБМ і сяброў двух саюзаў пісьменнікаў Беларусі для выступаў на бацькоўскіх сходах будучых першакласнікаў у навучальных установах Гродна. Каардынацыйная праца.
(Крой А.) ( 2 месяцы, красавік-травень)
Удзел прынялі 15 чал. Выступілі амаль ва ўсіх школах Гродна. Вынікі стрымана аптымістычныя.У сш №32 створаны беларускі клас. У сш№34 таксама. Фактычна ўпершыню ў 21 стагоддзі адкрыты два першых беларускіх класа, дзе будзе вучыцца 15 чалавек. Найбольш актыўны ўдзел прымалі спадары : Пяткевіч, Буднік,Тарасава, Астроўскі, Марозава, Соркіна, Куль, Кебіч, Ермашкевіч, Краўцэвіч, Парфёненка, Кузьмініч, Брусевіч, Курчэўскі, Крой (красавік-травень).

10.Рэкламная кампанія ў шматлікіх СМІ пра магчымаць вучыцца ў беларускіх класах і беларускіх групах садка №45 с кантактнымі адрасамі каардынатараў стварэння груп і класаў.(“Твой стыль”, “С-13”,”НН”,”НС” і ў дзяржаўным друку, красавік-жнівень)

11.Дапамога сяброў ТБМ з першай беларускй групы ў кансультацыях па фармаванні другой беларускай групы ( 12 чалавак у д/с №45). Жадаючых было больш.Упершыню за апошнія 14 гадоў актыўныя бацькі сфармавалі беларускую групу да пачатку заняткаў (чэрвень).

12.Атрымалі станоўчы адказ ад начальніка аддзела адукацыі Гродна Ламекі С.В. на запыт аб магчымасці рэкламы ў гарадскім тр-це г.Гродна пра адкрыццё першых беларускіх класаў і на сайтах сш№32 і сш№34.(чэрвень).

13. 15 .06.2014г. Правялі справаздачна-выбарчы сход абласной і гарадской арганізацый ТБМ.У новую абласную раду былі абраны: Пяткевіч А.,Крой А.,Буднік І., Місцюкевіч А,Суднік С.,Тарасава С.,Савенкова Т., Кісель Н., Карнялюк В. Старшынёй абласной Рады абраны Крой А.І. Старшынёй гарадской Рады абраны Пяткевіч А.М. У рэвізійную камісію абралі: Жукевіч М., Кануннікаву Н.,Шаставіцкую Н. Старшынёй абрана Жукевіч М.І. Абраны дэлегаты на 12 з’езд ТБМ.

14. 19.06.2014г. Ушанаванне 90-х угодкаў з дня народзінаў народнага пісьменніка В.Быкава ў грамадскім музеі В.Быкава ў Гародні, створаным М. Мельнікавым.” Белсат” здымалі рэпартаж пра мерапрыемства(Пяткевіч , Жук , Крой, Дольская).

15.-28.06.2014г.Удзел сябра абласной Рады ТБМ ў вечары прысвечанай 25-годдзю ТБМ у Менску(Суднік В.).

16.Пошук фундатараў і правядзенне падпіскі на газету “НС” для бібліятэк Гарадзенскай вобласці на ІІ паўгоддзе ў агульнай колькасці больш 50 шт.(Місцюкевіч А.,Буднік І., Крой А.,чэрвень)

17. На дадатковы тэлефонны запыт атрымалі падцверджанне ад аддзела адукацыі гарвыканкама, што у транспарце горада ў бліжэйшы час будзе падавацца інфармацыя пра адкрыццё першых беларускіх класаў у Гродна ( не з’явілася, ліпень).

18.- Паседжанне сяброў рады з кіраўніком рэвізійнай камісіі па сістэматызацыі фінансавых дакументаў пасля справаздачна-выбарчага сходу.(Крой А.,Буднік І.,Жукевіч М.) (ліпень)
-Запіс інтэрв’ю са сп.Хацяноўскай ,сябрам ТБМ.(Гісторыя жыцця і шляху да беларускасці)(Крой А.)

19. 25.07.-28.07.2014г.Чатырохдзённая краязнаўчая водная вандроўка па Шчары . Фіксацыя краявідаў, помнікаў, архітэктуры.(Петрыкевіч В., Крой А.,Хільмановіч У., Парфёненка В.,Лупач С.)Размова с краязнаўцамі Дзятлава аб актывізацыі дзейнасці ТБМ.

20. 21.08.14.Краязнаўчая вандроўка на аўто Гародня-Скідаль-Мількаўшчына-ваколіцы Скідаля-Гародня)Фіксацыя архітэктуры,помнікаў, музея Э.Ажэшкі, гуказапіс успамінаў мясцовых людзей. Магчымыя крокі актывізацыі, пашырэння і рэгістрацыі гарадской арганізацыі ТБМ г.Скідзеля(Крой А.,Буднік І.,Савенкова Т.,Савашынская А.).

21. Краязнаўчая(аўта, ровар) вандроўка ў Бераставіцкі р-н (Гародня-Індура-Магіляне-Казлы-Канюхі-Одла-Гародня). Фотафіксацыя мясцовых могілак . Інтэрвью з жыхарамі ў Канюхах, Казлах, Одле пра гісторыю тутэйшых ваколіц.(Крой А.,Капіца Ю., жнівень)

22. 25.08.14.Сустрэча ТБМ з нач.аддз.адукацыі Ламекам С. Бацькі атрымалі згоду (Астроўскі А і А., Кузьмініч І.,) на кампрамісны варыянт навучання дзяцей па-беларуску ў гімназіі №10 (5 клас.). Асноўныя прадметы будуць па-беларуску. Адміністрацыя школы, са слоў бацькоў, не ішла на кампрамісны варыянт навучання па-беларуску ( Крой А., Парфёненка В., Астроўская А., Астроўскі А.).

23. 28.08.14.Удзел у другім бацькоўскім сходзе бацькоў першакласнікаў сш №34.Будзе першы беларускі клас з 5 чал. (Пяткевіч А.,Крой А.,Парфёненка В.).

24. Напісанне артыкулаў у газету “НС” і радыё “РР” пра адкрыццё 2-х першых беларускіх класаў у Гародні (Парфёненка, верасень).

25. 3.09.14г.Удзел сяброў ТБМ у адкрыцці выставы ў мастацкай галерэі “Тызенгаўза” прысвечаных памяці мастака З.Іваноўскага. Было каля 200 чалавек.

26. Зварот у абласную Раду ТБМ сябра ТБМ і вядучага моўных курсаў І.Кузьмініча ў Гародні “Мова нанова” аб дапамозе ў пошуку вядоўцаў моўных курсаў. Знайшлі лепшых студэнтаў старэйшых курсаў ГрДУ сёстраў Вераніку і Эмілію Комар, якія выдатна праводзяць курсы беларускай мовы разам з арганізатарамі (Тарасава С., Крой А.,верасень).

27.30.09.14.Знаёмства і віншаванні завуча, класнага кіраўніка і вучняў 1 беларускага класа(9 чал.) СШ№32 з надыходзячым Днём настаўніка (Крой А.,Савашынская А.).

28.1.10.14.Знаёмства і віншаванні завуча, настаўніцы і вучняў 1 і 2 беларускіх класаў СШ№34 з надыходзячым Днём настаўніка(Крой А.).
Вусная дамова з турфірмай “Мерцана” аб правядзнні для беларускіх першых класаў горада СШ№32 і СШ№34 бесплатнай анімацыйнай экскурсіі.

29.2.10.14.Сустрэча з сакратаром тапанімічнай камісіі гарвыканкама горада ў рамках грамадскага абмеркавання назваў новых вуліц. У 2012 г. быў пададзены зварот ТБМ у мінулы склад камісіі( старшыня камісіі І.Сенчанкова) з подпісамі (107 подпісаў грамадзян горада) аб наданні адной з вуліц горада імя А.Цыхуна.(Крой А.) Зварот і падпісы новы сакратар камісіі не знайшла.

30.3.10.14. Занеслі сакратару ў тапанімічную камісію гарвыканкама копію копіі зварота грамадзян горада з подпісамі і адказ на ліст да сп.Сенчанковай аб магчымым разглядзе прапаноў па ўвекавечанні памяці засл.наст.Беларусі А.Цыхуна ў назве адной з вуліц Гародні (Крой А.).
Праз кароткі час ад тапанімічнай камісіі гарвыканкама атрымалі станоўчы адказ аб з’яўленні назвы вуліцы А.Цыхуна у мікрараёне Забалаць-2. У Гродна з’явяцца таксама вуліцы А.Карпюка, К. Агінскага, Ф.Багушэвіча, У. Караткевіча і іншых беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў культуры
( кастрычнік).

32.15.10.14.Удзел сяброў ТБМ у жалобе і пахаванні вядомага вучонага мовазнаўцы сп.Лепешава.
(сябры абласной і гарадской радаў)

33.20.10.14.Сустрэча ТБМ і бацькоўскага камітэта беларускіх класаў з нам.нач.аддзела адукацыі аблвыканкаму Грышэчка В.В.(Запісваліся на прыём да нач.адзела адукацыі сп.Сангіна, які тады адсутнічаў). Разгледзелі пытанні : аб адкрыцці першага беларускага класа ў гімназіі, праблемных раёнах вобласці, якія не адкрылі за 4 гады ніводнага беларускага класа ў рускамоўных школах-Воранаўскі і Бераставіцкі раёны, праблемы з недахопам беларускіх падручнікаў для беларускіх класаў у горадзе.(Крой А., Бароўскі С., Астроўская А.)

34. 2.11.2014г. Удзел у ХІІ з’ездзе ТБМ у Менску сяброў абласной рады. (Пяткевіч, Буднік, Крой, Тарасава, Савянкова, Суднік, Кануннікава )

35. 3.11.14. Краязнаўчая роварная вандроварка па Гродзенскаму раёну. Апошнія старыя млыны на Татарцы ў Тарусічах і Ласасянцы ў Чэхаўшчыне.(Крой, Савашынская).У раённай газеце “Перспектыва” надрукаваны артыкул пра апошняга млынара на р.Татарка(Савашынская А.)

36. Арганізацыйная дапамога германісту Я.Бяласіну з Берасця ў прэзентацыі яго кніг на курсах “Мова нанова” -“Падземны горад….” і “ дзённік Г.Гайнэ “Пра Польшчу” у перакладзе на беларускую мову (Крой А., І.Кузьмініч,лістапад).

37. Дапоўненая сп.Буднікам І. кніга А.Цыхуна”Скарбы народнай мовы” выйшла з друку дзякуючы “Гарадзенскай бібліятэцы” (Буднік І., лістапад).

38. Напісалі ліст старшыні гарвыканкаму аб дапамозе з памяшканнямі курсам беларускай мовы ў Гродна(Кузьмініч І.,Тарасава С.,Крой А.). 26.11.14.Хадзілі на прыём да старшыні гарвыканкаму Гоя М. аб садзейнічанні ў пошуку памяшканняў для курсаў беларускай мовы “Мова нанова” і “Моваведа”(Крой А., Янкоўскі А., Сушко Т.).Падалі чарговыя прапановы ад ТБМ аб пашырэнні і папулярызацыі беларускай мовы ў Гародні ў візуальнай інфармацыі, СМІ, інтэрнэце, мясцовым тэлебачанні, адукацыі і культуры.

39.31.11.14.Абласная і гарадская Рады ТБМ. Справаздача за 2014год і планы на першыя месяцы 2015года ( Пяткевіч А.,Крой А.,Карнялюк В., Хільмановіч У.,Буднік І., Місцюкевіч А.,Жукевіч М.,Шаставіцкая Н., Дольская С.,Парфёненка В.).Змяншэнне актыўнасці ТБМ ў Навагрудчыне і Ваўкавыску. Актывізацыя ТБМ і іншых ГА па школьніцтву на Лідчыне і ў Гарадзенскім раёне разам з Гродна, Слонімскім, Шчучынскім, Зельвенскім і інш.раёнах.

40.9.12.14. Візіт да галоўных рэдактараў газет “Вячэрні Гродна” і “Гродзенская праўда”. Аб пашырэнні і папулярызацыі беларускай мовы на старонках газет.(Крой А.)

41. 11.12.14.Запрасілі ад імя ТБМ бацькоў і дзяцей першых беларускіх класаў горада на “беларускую ялінку”, якую ладзілі “Мова нанова” і “Моваведа”.Актыўны ўдзел маладых бацькоў з ТБМ і іх дзяцей у гэтым мерапрыемстве. Агулам удзельнічала каля 40 дзяцей і 150 дарослых.

42. 15 снежня 2014г. атрымалі пісьмовы адказ ад начальнікаў адзелаў адукацыі і культуры гарвыканкама за подпісам нам.ст.гарвыканкаму сп.З.В.Кулешы.

43. Верасень-снежань 2014г.Папаўнене шэрагаў ТБМ (Шаставіцкая Н., Астроўская А., Капіца Ю.,Крапоціна В., Кісель Н., суполка гісторыкаў 12 чалавек , суполка г.Скідзеля).

44. 27.12.14. Пошук фундатараў і пакупка кніг для пераможцаў абласной алімпіяды( у студзені 2015г.) па беларускай мове і літаратуры ў крамах горада ( Крой, Тарасава, Буднік, Місцюкевіч).

45. 22-24.12.14. Віншаванні з нагоды Калядаў і Новага года салодкімі пачастункамі вучняў і настаўнікаў першах беларускіх класаў сш№32 і сш №34(Місцюкевіч, Буднік, Крой)
Віншаванні дзяцей і кіраўніцтва д/с №45 і №54 са Святамі і ўручэнне дыскаў беларускіх казак ад аўтара казак і вядучага курсаў беларускай мовы”Мова нанова” І.Кузьмініча (8 групаў, Крой А.).

46. Удзел у маніторынгу моўнай сітуацыі ў Гродна і стану моўных правоў у Беларусі ( лістапад-снежань, Крой А., Місцюкевіч А., Крапоціна В.)

47. Арганізацыя падпіскі на першае паўгоддзе 2015 г. газеты “Наша Слова”. Больш 40 экзэмпляраў было падпісана для бібліятэк Гродзенскай вобласці і ў беларускі д/с № 45 г. Гродна (Місцюкевіч, Буднік, Крой). 


← вярнуцца ў навіны