Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Памёр Уладзімір Содаль

2015.04.16 1

15 красавіка, сыйшоў з жыцця пісьменнік, тэлежурналіст, краязнаўца, сябра Рады ТБМ Уладзімір Содаль. Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны выказвае спачуванні сваякам і блізкім.

Уладзімір Ільіч Содаль нарадзіўся 13 верасня 1937 году ў вёсцы Мормаль Жлобінскага раёну Гомельскай вобласці. 

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1963). Настаўнічаў. У 1967—2000 працаваў на Беларускім тэлебачанні.

Даследаваў беларускую літаратуру і культуру ХІХ—ХХ ст., жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Зоські Верас і інш. Аўтар кніг «Людзьмі звацца» (1977), «Пуцявінамі сейбіта» (1982), «Кушлянскі кут», «Сцежкамі Мацея Бурачка» (абедзве 1990), «Жупранская старонка» (1992), «Тут бачу свой край» (1994), «Свіранскія крэскі» (1995), «Карпілаўка» (2001). Складальнік альбомаў «Францішак Бенядзікт Багушэвіч» (1986), «Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч» (1997). Укладальнік зборнікаў твораў Ф. Багушэвіча «Мая дудка» (1987), «Каму дудка паслушна» (1990). Кніга «Волат з Мiгаўкі» (2007) прысвечана жыццю i дзейнасці Аляксандра Уласава.

Аўтар сцэнарыяў навучальных дыяфільмаў пра Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага і інш.

Каментары

Госць 2015-04-16 15:41:08

"Учора" - гэта 15 красавіка было.


← вярнуцца ў навіны