Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Рэзалюцыя канферэнцыі "Моўныя правы і іх абарона"

2015.03.31 0

Рэзалюцыя Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Моўныя правы і іх абарона” была прынятая 28 сакавіка 2015 г. ў Мінску.

Рэзалюцыя
Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
“Моўныя правы і іх абарона”


28 сакавіка 2015 г. Мінск

Мы, удзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Моўныя правы і іх абарона”, адзначаем наступнае: права на карыстанне роднай мовай з’яўляецца адным з неад'емных правоў чалавека. Тым не менш, сёння ў Рэспубліцы Беларусь гэтая каштоўнасць ігнаруецца, што прыводзіць да канфліктаў, перашкаджае ўстойліваму нацыянальна-культурнаму развіццю краіны. Такая сітуацыя абумоўлена недасканаласцю моўнага заканадаўства, а таксама яго сістэматычным парушэннем.

Мы падтрымліваем намаганні сусветнай супольнасці, выкладзеныя ў Канвенцыі ЮНЕСКА, накіраваныя на ахову і заахвочванне разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення, поўнамаштабнае выкарыстанне родных моў народаў, асабліва тытульных.

Мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь няўхільна прытрымлівацца Артыкула 2 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, згодна з якім усе людзі павiнны валодаць усiмi правамi i свабодамi, выкладзенымі ў ёй, у тым ліку і ў дачыненні да роднай мовы, а таксама выконваць палажэнні Канвенцыі ААН па правах дзіцяці і Дэкларацыі ААН аб правах карэнных народаў.


← вярнуцца ў навіны