Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2015.03.27 0
30 сакавіка ў Гомелі ў грамадскім цэнтры (вул. Палеская, 52) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча пры інфармацыйнай падтрымцы ГМКГА "Талака" ладзіць трэцюю з серыі “Сустрэч з Гедройцам”. Да чытачоў прыедуць Павел Касцюкевіч і Ігар Бабкоў, а вядоўцам імпрэзы будзе Андрэй Хадановіч.
Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладчык, лаўрэат прэміі Ежы Гедройца 2014 года за раман "Хвілінка" – упершыню прэзентуе ў родным горадзе сваю прозу.
Павел Касцюкевіч – празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, першы лаўрэат прэміі Ежы Гедройца прадставіць чытачам кнігі апавяданняў "Душпастырскія спатканні для дачнікаў" і "Зборная РБ па негалоўных відах спорту". У межах сустрэчы адбудуцца аўтарскія чытанні.
Арганізатары Прэміі Ежы Гедройца лічаць важным прадставіць прызёраў і пераможцаў прэміі не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах, а таксама за межамі краіны.
Пачатак імпрэзы а 18.00.