Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2015.03.20 0
Пінская рэгіянальная арганізацыя была створана 9 чэрвеня 1991 г.
Устаноўчая канферэнцыя праходзіла ў актавай зале Пінскай педагагічнай вучэльні. Ініцыятарамі стварэння арганізацыі былі сябры дэмакратычных арганізацый, некалькі настаўнікаў і грамадзян, якія працавалі на розных прадпрыемствах горада. Усяго прысутнічала звыш 50 чалавек. Старшынёй рады абралі сп. Святлану Дзмітрыеву, выкладчыцу беларускай і рускай мовы і літаратуры. У 1995 годзе старшынёю рады Пінскай рэгіянальнай арганізацыі ТБМ абралі сп. В.Савіча.
Час пасля рэферэндуму 1995 г. быў не вельмі спрыяльны для грамадскай дзейнасці. Кіраўнікі ўсіх рангаў былі запалоханыя і не вельмі ішлі на кантакты. Тым не менш, кіраўніку арганізацыі ўдалося знайсці маленькі закуточак у доме культуры, дзе збіраліся раз на тыдзень і абмярвоўвалі свае справы. Праз некаторы час быў знойдзены добры пакой для ТБМ у Доме тэхнічнай творчасці. Працавалі шмат: ладзілі сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і бардамі, падпісвалі бібліятэкі на “Наша слова”, распаўсюджвалі гістарычную і папулярную беларускую літаратуру, чыталі лекцыі, прымалі ўдзел у пікетах, мітынгах, былі назіральнікамі на выбарчых участках, збіралі подпісы ў падтрымку нацыянальнага ўніверсітэта, у абарону беларускамоўнага ліцэя ў Мінску і інш. Напрыканцы 1996 г. ініцыявалі стварэнне Таварыства Беларускай Школы.
Найбольш плённым быў экскурсійны накірунак дзейнасці арганізацыі. У 1998-2001 гг. у Пінску адбываўся бум у гэтай справе. Сябры ТБМ, якія скончылі курсы экскурсаводаў (сярод іх і сп. В.Савіч), праводзілі гістарычныя экскурсіі па горадзе, па раёне і па ўсёй Беларусі.
Пасля чарговых выбараў 2001 г. у шэрагах сяброў ТБМ адчуваўся спад, было пэўнае расчараванне. Падчас справаздачна-выб
В.У.Савіч.
Нарадзіўся 14 красавіка 1955 г. у Пінску. Скончыў сярэднюю школу ў 1972 г., паступіў у індустрыяльна-пе
У чэрвені 1986 г. зрабіў адзіночнае падарожжа на самаробным каяку па рэках Стыр, Прыпяць і Цна. У 1995 г. спрычыніўся да стварэння ТБМ у Пінску. З 1995 па 2002 г. з’яўляўся старшынёй Пінскай рэгіянальнай арганізацыі ТБМ. Па асабістым сведчанні, гэты перыяд быў найбольш насычаны грамадскай дзейнасцю і спрыяльны для фармавання светапогляду і пашырэння кругагляду. У 1998 г. скончыў курсы экскурсаводаў, правёў шмат экскурсій, займаўся фатаграфіяй і літаратурнай дзейнасцю.
З 2008 г. працуе ў архітэктурна-буд
Жанаты, мае трох сыноў.