Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Пінская раённая арганізацыя ТБМ

навіны

Старшыня Пінскай раённай арганізацыі ТБМ Гук Уладзімір Пятровіч

2015.03.20 0

Гук Уладзімір нарадзіўся 24 снежня 1937 года ў в. Бобрык Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Сярэднюю школу скончыў у 1956 годзе ў в. Бобрык. 1956-1959 служыў у войску, быў заняты на ўборцы другога цаліннага ўраджаю ў Кустанайскай врбласці.

У 1960 г. вярнуўся ў в. Бобрык, працаваў фізруком у школе, затым скончыў філфак БДУ (завочна), працаваў настаўнікам беларускай мовы, быў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам школы. З 1999 г. на пенсіі.

Уладзімір Пятровіч шмат друкуецца. Ён мае больш за 30 артыкулаў пра паэтаў Брэстчыны, якія друкаваліся на стронках газет раёна, горада, вобласці і рэспублікі, а яшчэ столькі ж прысвечана роднай мове.


← вярнуцца ў навіны