Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Бібліятэкі - самая беларуская інстытуцыя Беларусі

2015.03.13 0

 Выява з сайта ngs55.ru.

Абсалютная большасць вясковых, гарадскіх, раённых бібліятэк аформлена па-беларуску. Бібліятэкары, калі не ўсе размаўляюць штодзённа, то ўсе валодаюць беларускай мовай. Можна было б парадавацца, але заглянем на сайты асноўных бібліятэк Беларусі.

Рэспубліканскія бібліятэкі:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Сайт на рускай, беларускай і англійскай мовах. Беларускі сайт раўнавартасны і рабочы.

Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь.

Сайт на беларускай, рускай і англійскай мовах. Беларускі сайт на рэдагаванні.

Нацыянальная кніжная палата Беларусі.

Сайт на беларускай рускай і англійскай мовах. Беларускі сайт паўнавартасны і рабочы.

Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка.

Беларускі сайт адсутнічае.

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Беларускі сайт не знойдзены.

БД "Мовазнаўчая беларусістыка" - на беларускай мове.

Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка.

Беларускі сайт адсутнічае.

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка.

Беларускі сайт адсутнічае.

Цэнтр навукова-тэхнічнай інфармацыі Беларускай чыгункі

       Навукова-тэхнічная бібліятэка.

Беларускі сайт адсутнічае.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

       Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Сайт на беларускай рускай і англійскай мовах. Беларускі сайт паўнавартасны і рабочы.

 

Абласныя бібліятэкі:

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.

Сайт рускамоўны, ёсць беларускія раздзелы.

Віцебская абласная бібліятэка імя В.І. Леніна.

Сайт не адкрываецца.

Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя В.І. Леніна.

Беларускі сайт не знойдзены.

Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Е.Ф. Карскага.

Сайт на беларускай, рускай і англійскай мовах. Беларускі сайт паўнавартасны і рабочы.

Менская абласная бібліятэка ім. А.С. Пушкіна.

Беларускі сайт не адкрываецца.

Магілёўская абласная бібліятэка ім В.І. Леніна.

Сайт рускамоўны, ёсць беларускія раздзелы.

 

Бібліятэкі ВНУ:

Фундаментальная бібліятэка БДУ.

Беларускі сайт не знойдзены.

Бібліятэка Акадэміі падыпломнай адукацыі.

Беларускі сайт адсутнічае.

Навуковая бібліятэка Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сайт на беларускай і рускай мовах. Беларускі сайт паўнавартасны і рабочы.

Бібліятэка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М.Танка.

Беларускі сайт не знойдзены. 

Бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыткі і радыёэлектронікі.

Беларускі сайт не знойдзены.

Бібліятэка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Беларускі сайт не знойдзены.

Бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Беларускі сайт не знойдзены.

Бібліятэка Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Беларускі сайт адсутнічае.

Бібліятэка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Беларускі сайт адсутнічае.

 

Публічныя бібліятэкі:

Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Менска.

Беларускі сайт адсутнічае

 

Электронныя бібліятэкі:

Беларуская лічбавая бібліятэка.

Беларускі сайт не знойдзены.

 

Бібліятэкі іншых краін:

Нацыянальная бібліятэка Украіны.

Сайт на многіх мовах. Паўнавартасны сайт на беларускай мове.

 

Сайты раённых бібліятэк Беларусі выкананы так, што пры запыце па-руску пошукавік выводзіць на стандартны рускамоўны сайт, у некаторых іншага і няма. У перадавых бібліятэках ёсць уласныя сайты, і там, хто як можа: Наваградская бібліятэка - цалкам па-беларуску, Лідская - у асноўным па руску, але  маюцца беларускамоўныя раздзелы, Дзятлаўская - цалкам па-беларуску, Карэліцкая - свайго сайта няма, Нясвіжская - свайго сайта няма, Клецкая - аснова па-руску, большасць раздзелаў па-беларуску, Капыльская - у рускай версіі ёсць беларускі раздзел, Воранаўская - цалкам па-беларуску і г.д.

Там, дзе ёсць свае сайты, беларуская мова не пакрыўджана.

Нельга сказаць, што прыведзеная ў артыкуле інфармацыя абсалютна дакладная, але тут усё так, як выводзяць пошукавыя сістэмы. У калі недзе ёсць беларускі сайт, а на яго пошукавік не выводзіць, то што з яго за карысць?

Разам з тым можам канстатаваць, што бібліятэкі Міністэрства культуры ў асноўным маюць беларускамоўныя сайты. У Міністэрстве адукацыі справа горш - толькі Гарадзенскі ўніверсітэт мае паўнавартасны беларускамоўны сайт.

У замежжы пакуль што толькі на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Ўкраіны зафіксавана беларускамоўная старонка.

Станіслаў Суднік

 


← вярнуцца ў навіны