Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Vox Populi: Большасць верыць у поспех збору подпісаў

2015.03.11 2

Як паведамлялася, на сваім апошнім сходзе большасць прадстаўнікоў Рады ТБМ выступіла супраць таго, каб выносіць на галасаванне прапанову распачаць працу па зборы як мінімум 50.000 подпісаў за разгляд адпаведнымі ўладнымі структурамі праекта Закона “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”. На сходзе рады прагучала прапанова даследаваць верагоднасць збору гэтых подпісаў за азначаны перыяд. У якасці папярэдняга, "пілотнага" даследавання наведвальнікам сайта было прапанавана прыняць удзел у апытанні.

Яшчэ раз дзякуй усім, хто аддаў свой голас. Першы варыянт адказу набраў больш за 70% галасоў. Вынікі гэтага хай сабе і маленькага даследавання адназначныя, і яго можна завяршыць.

Застаецца спадзявацца, што Рада арганізацыі прыме голас народа да ведама.

Дзяніс Тушынскі

Каментары

Госць 2015-03-12 18:57:35

Неяк непрыкметна сціхлі гавэнды пра мільён подпісаў "ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ". Відаць, тэмпы збору зусім не задавальняюць ініцыятараў. А тут - сапраўды "маленькае" даследаванне. Я б сказаў, цацачнае...

Госць 2015-03-15 00:00:00

Лёгка пазначыць у інтэрнэце, што 50000 подпісаў будуць сабраны. Цяжэй знайсці людзей, якія будуць рэальна хадзіць па кватэрах і г.д. Наколькі я разумею, у цяперашнім ТБМ такіх знойдзецца не больш за 100. І што, кожны за месяц збярэ "папіццот" Вельмі сумняюся.


← вярнуцца ў навіны