Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зварот Таварыства беларускай мовы да жанчын Беларусі

2015.03.06 0

Дарагія жанчыны: нашы матулі, бабулі, кабеты, маладзіцы, дзяўчаты, дзяўчынкі! Таварыства беларускай мовы віншуе вас са святам Вясны!

Спрадвеку жанчыны лічацца захавальніцамі сямейных традыцый, нездарма ж беларусы называюць сваю родную мову матчынай, матулінай! Хай жа гэтая традыцыя працягваецца далей і найвялікшы скарб продкаў – мову – перададуць маці і бабулі сваім дзеткам і ўнукам, спяваючы ім беларускія песні і калыханкі. Бо мова – гэта, як сказаў Францішак Багушэвіч, "адзежа душы народа".

Здароўя вам усім, аптымізму, веры, надзеі на тое, што роднае слова дапаможа вывесці беларускую грамаду да дабрабыту, нацыянальнага яднання і духоўнага гарту.

05.03.2015 г.                                                                                              Сакратарыят ТБМ

 


← вярнуцца ў навіны