Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Мясцовыя арганізацыі

Гомельская гарадская арганізацыя ТБМ

навіны

Гомельскія краязнаўцы стварылі “Шляхецкую мапу Гомельшчыны”

2015.03.01 0

Задума стварэння мапы належыць гісторыку і старшыні Гомельскага аддзялення Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Марыі Булавінскай:

За час навучання ва ўніверсітэце і магістратуры я назапашвала краязнаўчы матэрыял па гісторыі шляхецкіх сядзібаў Гомельшчыны. І я вырашыла не хаваць яго на далёкай палічцы і прадставіць усім зацікаўленым. З’явілася ідэя стварыць мапу, на якой можна было б пабачыць выявы ўсіх вядомых мне шляхецкіх сядзібаў і палацаў нашай вобласці.

Да працэсу стварэння мапы праз сацыяльныя сеткі далучыліся аматары гісторыі і архітэктуры:
Звычайныя людзі адгукнуліся на наш заклік дапагчы ў вывучэнні шляхецкіх сядзібаў Гомельшчыны і пачалі дасылаць нам фотаздымкі сядзібаў, якія размяшчаліся ці зараз знаходзяцца ў мясцовасцях, у якіх яны жывуць. Напрыклад, для мяне былі адкрыццём фотаздымкі з Навасёлкаў, якія даслала нам Карына Туманская. Хаця хутчэй яны выклікалі больш пытанняў, чым далі адказы. Загадкай для мяне засталася сядзіба Дорыа-Дзерналовічаў у Карме, бо яна цяжка паддаецца агульнай тыпалогіі шляхецкіх сядзібаў Гомельшчыны. – адзначае архітэктар і адзін з стваральнікаў мапы Сяргей Ляпін.

У мапу краязнаўцаў увайшло 27 аб’ектаў. На ёй пазначаны сядзібы, якія захаваліся ці знаходзяцца сёння ў зруйнаваным стане і сядзібы, што не захаваліся зусім. Асноўнымі крыніцамі для рэканструкцыі выяў сядзібаў былі старыя фотаздымкі, апісанні будынкаў ва ўспамінах іх былых гаспадароў, апісанні даследчыкаў і інш. Таксама аўтары мапы звярталіся па кансультацыі да гісторыкаў і архітэктараў, самі выязджалі ў вёскі для фотафіксацыі аб’ектаў.

Больш інфармацыі на сайце kli4nik.info.


← вярнуцца ў навіны