Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна

2015.02.28 0

24 лютага, у дзень, калі Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 80 гадоў, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс “Экслібрыс”, які сёлета мае імя класіка і прысвечаны вершам і паэтычнаму перакладу.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паэты і перакладчыкі паэзіі на беларускую мову ва ўзросце да 30 гадоў.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 жніўня 2015 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”.У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Журы конкурсу:
Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Наталля Кучмель, Уладзімер Някляеў.

За ходам конкурсу сачыце на сайце.


← вярнуцца ў навіны